Заўвагі і прапановы можна выказаць да 9 снежня 2024 года.
Міністэрства аховы здароўя прапануе абмеркаваць праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя.
Кодэксам урэгуляваны важнейшыя грамадскія адносіны, звязаныя з рэалізацыяй канстытуцыйнага права грамадзян на ахову здароўя, упарадкавана і актуалізавана заканадаўства ў галіне аховы здароўя, забяспечана яго зручнасць у прымяненні, гаворыцца ў абгрунтаванні зменаў.
Кадыфікаваны восем законаў Беларусі: «Аб ахове здароўя», «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі», «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях», «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека», «Аб абароце лекавых сродкаў», «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў», «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва», «Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія прадстаўляюць небяспека для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека».
У кодэкс таксама ўключаны асобныя нормы актаў прэзідэнта, пастаноў Савета Міністраў і Міністэрства аховы здароўя, гаворыцца ў абгрунтаванні.
Арганізатар грамадскага абмеркавання — Міністэрства аховы здароўя.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі па 9 снежня 2024 года.
Каментары