Грамадства22

У Беларусі правядуць рэнавацыю жыллёвага фонду

Пра намер правесці рэнавацыю жыллёвага фонду заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч падчас пасяджэння па праекце канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі краіны да 2030 года, перадае БелТА.

Кіраўнік ведамства вылучыў тры асноўныя кірункі, над якімі плануюць працаваць у міністэрстве.

Першы — дэурбанізацыя. «Гэта пытанне залішняга ператоку кадраў у сталіцу, абласныя гарады, і прыняцця мер па вяртанні іх у сельскую мясцовасць, у малыя гарады», — адзначыў міністр.

Другі кірунак — павелічэнне аб'ёму будаўніцтва арэнднага жылля для запатрабаваных спецыялістаў.

Трэцяе — рэнавацыя наяўнай жылой забудовы, каб павысіць эфектыўнасць яе выкарыстання. У Беларусі ёсць шмат дамоў з гранічнымі або высокімі тэрмінамі эксплуатацыі. Частка жыллёвага фонду ў малых гарадах і ў сельскай мясцовасці і ўвогуле зжыла сябе.

Па словах міністра, немагчыма пастаянна падтрымліваць жыллёвы фонд у належным стане, а капітальны рамонт не прадугледжвае павышэння яго ўпарадкаванасці.

Каментары2

  • UConn
    05.12.2024
    А што гэта Руслан лезе ў наяўны фонд? Гэта тэрыторыя Трубілы. А ты Руслан давай будуй.
  • .
    05.12.2024
    Так ён і шукае магчымасці будаваць больш і з прыбыткамі, праз знос раёнаў.
    Пра капрамонт адгаворка, або існуе агульнае даручэнне да розных міністэрстваў распрацаваць меры па яго эканоміі.

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць