Здарэнні44

«Смурод невыносны». У доме ў цэнтры Барысава прарвала каналізацыю — два гады таму там быў капітальны рамонт

Падвал дома не ўпершыню затапіла, па будынку распаўсюдзіўся жудасны пах. Камунальнікі лічаць, што справа не ў трубах.

Тут і далей фота: «Мінская праўда»

Аварыя здарылася ў доме № 27 па праспекце Рэвалюцыі ў Барысаве. Падвал дома не ўпершыню затапіла каналізацыйнымі сцёкамі.

Як сведчаць відавочцы, смурод стаіць невыносны. Дзверы ў пад'езды жыхары не закрываюць, каб пах хоць неяк сыходзіў. Але гэта не дапамагае, піша «Мінская праўда».

«На першым паверсе знаходзіцца наогул немагчыма. Нават не ўяўляю, як там жывуць людзі. Мне пашанцавала, я жыву на трэцім паверсе. Але на калідоры нават у нас стаіць смурод. Бо ўсе пахі ідуць наверх», — расказала адна з жыхарак дома.

Яе суседка засведчыла, што адбываецца ў затопленым падвале, дзе жыхары захоўваюць асабістыя рэчы, гародніну і закаткі.

«Далёка зайсці не атрымаецца. Усё затоплена. Хоць сёння трохі адпампавалі. Вось паклалі дошкі, каб можна было хоць неяк спусціцца. фантан біў на выходных, і сёння раніцай вось адсюль: паміж стыкамі падлогі і прыступак.

Праз сценку нашы памяшканні, дзе захоўваем закаткі, гародніну. Зайсці туды цяпер, як вы разумееце, без гумовых ботаў не атрымаецца. Там таксама заліта. Мабыць, ухіл туды. Скажу, што я ўжо мяшок бульбы выкінула. Смурод стаіць і ў краме, якая знаходзіцца ў гэтым доме з боку праспекта», — расказала жыхарка дома.

У суботу жыхары звярнуліся да камунальнікаў. Прыехала аварыйная служба, прачысціла каналізацыю, вада стала сыходзіць. Па словах жыхароў, спецыяліст УП «Жыллё» знайшоў дзірку ў трубах і сказаў, што іх трэба мяняць. Раніцай панядзелка падвалы зноў затоплівала.

Цікава, што два гады таму ў гэтым доме праводзіўся капітальны рамонт з заменай камунікацый, у тым ліку труб. Па словах жыхароў, да рамонту такіх надзвычайных здарэнняў у доме не адбывалася.

У каментары для выдання намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УП «Жыллё» Максім Кацапаў заявіў, што дзіркі ў трубе няма, а пытанне ўжо развязанае.

«Там была забітая каналізацыя. Спецыялізаваная машына прабіла засмечванне. Цяпер думаем над тым, як адкатаць сцёкі ў падвале. Дом пасля капітальнага рамонту, усе трубы новыя. Дзесьці ў трубах ужо на двары адбываецца засмечванне і сцёкі выцякаюць праз рэвізійны люк, які вырывае пад ціскам. Вада ідзе ў падвал», — сказаў ідэолаг.

Жыхары, аднак, з ім не згодныя: яны ўпэўненыя, што патрэбная замена труб.

Каментары4

  • Спам-фільтр
    25.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Гэта пах лукашысцкай стабільнасці
    25.11.2024
    Гэта пах лукашысцкай стабільнасці
  • Жвір
    25.11.2024
    Фу. Навошта такія фоты зьмяшчаць ? Дастаткова было аднаго толькі тэксту.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць