Культура22

Згулялі ў культуру

Пад Гётынгенам у Нямеччыне прайшоў семінар-гульня «Сфера культуры: ацэнка стану, перспектывы развіцця».

У лютым непадалёку ад нямецкага горада Гётынген прайшоў семінар-гульня «Сфера культуры: ацэнка стану, перспектывы развіцця». Цягам некалькіх дзён беларускія эксперты, крытыкі, прадстаўнікі прадзюсерскіх цэнтраў, СМІ ацэньвалі айчынную культуру, каб пасля прадставіць мадэлі для яе далейшага развіцця.

Гульня была арганізавана такім чынам, што яе ўдзельнікі мадэлявалі сучасны стан культуры. Яны аб’ядноўваліся ў групы, функцыі якіх адпавядаюць ці бліжэйшыя заняткам па жыцці. Так, былі творцы, менеджэры і маркетолагі, філосафы і культуролагі, палітыкі і ідэолагі. Сярод удзельнікаў — Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Міхал Анемпадыстаў, Таццяна Пашавалава, Алег Хаменка, Яўген Калмыкоў, Сяргей Гоцін, Аляксей Андрэеў. Разам усіх было трыццаць чалавек.

Адсутнічалі, праўда, чыноўнікі. Як запэўніў кіраўнік гульні Уладзімір Мацкевіч, ніхто з іх не прыняў запрашэнне. Па словах метадолага, яны не надта і патрэбныя былі.

Бо міністр культуры Павел Латушка, да прыкладу, сёння займае адну пасаду, а заўтра можа быць ужо на іншай.

Чыноўнікі мяняюцца, а творцы застаюцца. Таму працаваць трэба ў першую чаргу непасрэдна з тымі, хто ўцягнуты ў культурныя працэсы.

Удзельнікі гульні ахарактарызавалі дзве асноўныя праблемы беларускай культуры. «Мяне няма», калі творцы, прадзюсеры, мысляры ўхіляюцца ад сваіх абавязкаў. Маўляў, культура ідзе без іх.

Другая праблема — няздольнасць слухаць адзін аднаго. Камунікатыўнымі збоямі назваў іх сацыёлаг Аляксей Ластоўскі. «Выкліканыя як абмежаванасцю існых камунікатыўных каналаў, так і адсутнасцю моцнага жадання і сапраўднай зацікаўленасці ва ўсіх персаналіях, задзейнічаных у культурнай творчасці, да дыялогу з іншым. Да гэтага часу прасочваецца моцнае жаданне адмежавацца ў сваёй каморцы ды наводзіць там парадак. Пры гэтым адказнасць за праблемнасць сітуацыі, ход яе выпраўлення ды магчымыя наступствы вельмі лёгка перакідваюцца на кагосьці, «хто не мы».

Калі ўсе шляхі ўпіраюцца ў маналіт дзяржавы, то гэта выклікае спакусу пазбегнуць актыўнай пазіцыі ды заняцца самашкадаваннем».

Гульня дала магчымасць па-новаму паглядзець на старыя ідэі. Да прыкладу, гаварылася пра стварэнне культурнага рэгіёну Сярэдняй Еўропы (Беларусь, Латвія, Літва, Польшча, Украіна). У ім наша культура змагла б захаваць сваю аўтэнтычнасць і экспартаваць нацыянальныя праекты ў суседнія еўрапейскія краіны. Відавочна, што адразу заявіць пра сябе на ўсё Еўропу немагчыма. А стварэнне культурнага рэгіёну дае падставы для заваявання лідэрства ў пэўнай галіне культуры шляхам канкурэнцыі паміж раўнапраўнымі партнёрамі.

«Хоць Валянцін Акудовіч і скардзіўся, што ніякіх кардынальна новых прапановаў на гульні так і не прагучала, але ўжо накоплены архіў стратэгій і планаў развіцця беларускай культуры. І яны яшчэ чакаюць людзей, якія б здолелі ўзяцца за іх рэалізацыю. Ніва для працы прыгатаваная, а вось гурт аратаяў яшчэ толькі пачаў фармавацца, і гульня стала для гэтага важным этапам», — адзначае сп. Ластоўскі.

І тым не менш, першыя вынікі гульні ўжо з'явіліся. Метадолаг Святлана Мацкевіч у чарговы раз заявіла пра ідэю стварэння Нацыянальнага універсітэта. Адзін з каардынатараў кампаніі «Будзьма беларусамі!» Севярын Квяткоўскі паабяцаў працаваць на змену чалавечай філасофіі з «мяне няма» на «я ёсць». А пісьменнік Сяргей Дубавец стварыў дэкларацыю пра адзінства беларускай культуры.

* * *

Упершыню падобныя арганізацыйна-дзейсныя гульні пачаў ладзіць маскоўскі метадалагічны гурток Шчадравіцкага напрыканцы 1970-х. У Беларусь гульню прывёз метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць