Грамадства11

Маці дырэктара Нацыянальнага музея Амана з Рэчыцы. Ён прывітаў Лукашэнку па-беларуску

Генеральны дырэктар Нацыянальнага музея Султаната Аман шэйх Джамал аль Мусаві мае беларускія карані, піша Радыё Свабода.

Падчас афіцыйнага візіту ў Аман Аляксандр Лукашэнка наведаў Нацыянальны музей у сталіцы дзяржавы Маскаце.

Калі Лукашэнка выйшаў з аўтамабіля і запытаўся: «Кажуць, тут беларус ёсць?», Джамал Аль Мусаві адказаў па-беларуску: «Так. Добрай раніцы». Праўда, далей яны размаўлялі па-руску.

Звестак пра бацькоў гендырэктара музея няшмат. Нарадзіўся Джамал аль Мусаві ў Расіі, ягоны бацька некалі вучыўся і працаваў у Савецкім Саюзе, а маці Галіна родам з беларускай Рэчыцы.

Па прафесіі Джамал аль Мусаві культуролаг, вучыўся ў Брытаніі. Джамал аль Мусаві быў прызначаны генеральным дырэктарам Нацыянальнага музея Султаната Аман у 2017 годзе. Да гэтага ён працаваў куратарам Музэю сучаснага арабскага мастацтва ў сталіцы Катара Досе, рэгіянальным менеджарам мастацкіх праектаў краін Персідскай затокі, Іраку і Емена ў Брытанскай радзе.

Журналістам Джамаль аль-Мусаві расказаў, што сямейная сувязь з Беларуссю, паводле архіўных звестак, ідзе з пачатку XVIII стагодзьдзя. Ён таксама ганарыцца, што дзед быў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. І што да гэтага часу ягоная сям’я падтрымлівае цёплыя адносіны са сваякамі, якія жывуць у Беларусі. Аманскі шэйх прызнаўся, што ў Беларусі адчувае сябе як дома. А сумуе больш за ўсё па прыроднай прыгажосці: «Па лесе. Лес, возера, рэкі. Мае продкі родам з Рэчыцы, на беразе Дняпра».

Джамаль аль-Мусаві прыязджаў у Мінск у 2019 годзе. У Нацыянальны мастацкі музэй ён прывозіў выставу «Аман: жамчужына Усходу. Рамесная спадчына» з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман.

Каментары1

  • Руская мова
    18.12.2024
    У школе вучылі, што ў беларускай мове няма добрых раніц

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы17

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка назбірала ў снежні тазік грыбоў. Сярод іх быў нават баравік

Вольга Карач: На мірных перамовах Беларусь павінен прадстаўляць Пазняк. А Ціханоўская слабая70

У дэпрэсіўным райцэнтры Хоцімску па палітычных артыкулах судзілі 26 чалавек1

Fix Price у Беларусі запускае сэрвіс дастаўкі тавараў дадому

Улады пашырылі «экстрэмісцкае фармаванне» праекта «Зеркало». Такой фармулёўкі раней не было3

БелТА пасля розгаласу спярша падкарэктавала, а пасля прыбрала артыкул з акрэсленнямі «сіянісцкі»2

«Анекдот!». Зяленскі выказаў усё, што думае пра пасярэдніцтва Орбана4

У сетцы стрытфуду ў Мінску пачалі прадаваць вафлі з селядцом2

Учарашні вецер знёс і паламаў у чалавека цяпліцу за 1500 даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы17

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →