Пенсіянерка шмат выпіла і вырашыла прыгатаваць абед.
У кастрычніку жыхар Бабруйска прыйшоў дадому і ўбачыў на кухні на ўключанай пліце моцна абпаленае цела сваёй 65-гадовай жонкі. Ён выклікаў хуткую, аднак выратаваць пенсіянерку не ўдалося.
Экспертыза паказала, што жанчына загінула ад апёкавага шоку: яна атрымала апёкі 2-3 ступені галавы, тулава і канечнасцяў на плошчы каля 45% цела, якія прычыненыя прыжыццёва, піша Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Пры гэтым у крыві ў пенсіянеркі знайшлі 3 праміле алкаголю — гэта цяжкая ступень ап'янення, якая сама па сабе можа прывесці да смерці.
Следчыя і эксперты прыйшлі да высновы, што ніякага крыміналу не было.
Жанчына падчас гатавання страціла каардынацыю і ўпала на ўключаную пліту, а падняцца ўжо не змагла.
Каментары