Свет99

У Расіі абвінавацілі Малдову ў дыскрымінацыі расіян і ў скачванні да неанацызму. У Малдове адказалі

Міністэрства замежных спраў Малдовы асудзіла штогадовы даклад аб «Парушэннях правоў расійскіх грамадзян і суайчыннікаў у замежных краінах», які падрыхтаваў расійскі МЗС. У дакуменце гаворыцца, што Малдова нібыта «імкліва скочваецца да падтрымкі ідэалогій неанацызму і расавай дыскрымінацыі». Ведамства абвергла абвінавачанні ў дыскрымінацыі грамадзян Расіі і заявіла, што паважае правы і свабоды ўсіх грамадзян, незалежна ад іх нацыянальнасці, піша NewsMaker.

Будынак парламента Рэспублікі Малдова напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і еўрарэферэндума, 19 кастрычніка 2024 года. Фота: Pierre Crom / Getty Images

Што заявілі ў МЗС Расіі?

Міністэрства замежных спраў Расіі 20 снежня апублікавала даклад намесніка кіраўніка МЗС Сяргея Вяршыніна.

У ім сабралі інфармацыю аб «парушэннях правоў расійскіх грамадзян і суайчыннікаў» у 42 краінах і ў Косаве. Па версіі расійскага знешнепалітычнага ведамства, «праблема парушэння правоў выхадцаў з Расіі за мяжой на працягу апошніх гадоў толькі пагаршаецца намаганнямі заходніх краін».

У дакладзе гаворыцца, што Малдова «імкліва скочваецца да падтрымкі ідэалогій неанацызму і расавай дыскрымінацыі», а безальтэрнатыўны праеўрапейскі курс малдаўскага кіраўніцтва «мае на ўвазе поўны разрыў гістарычных і культурных сувязяў з Расіяй».

«Карыстаючыся падзеямі ва Украіне, «калектыўны Захад» працягвае настойлівыя спробы ўцягнуць Малдову ў кааліцыю заўзятых русафобаў. Нараўне з асуджэннем расійскай СВА [вайны ва Украіне] і заклікам да спынення баявых дзеянняў, малдаўскія ўлады на словах выказваюць прыхільнасць еўраінтэграцыі і канстытуцыйнаму нейтралітэту, аднак у рэальнасці адбываецца ўсталяванне таталітарнага рэжыму», — сцвярджае МЗС Расіі.

Расійскае ведамства лічыць, што тое, што адбываецца сёння ў Малдове, практычна цалкам супадае з тымі працэсамі, якія назіраліся ва Украіне.

«Рэжым М. Санду, падобна Ул. Зяленскаму, а да яго П. Парашэнка, «на шляху да еўраінтэграцыі» імкнецца таталітарнымі метадамі «адмяніць» цэлы этап гісторыі ўласнай краіны, знішчыўшы савецкую спадчыну, у тым ліку і любыя праявы культуры нацыянальных меншасцяў. У гэтых мэтах урад гэтай краіны прыкладае намаганні, каб разарваць гістарычныя сувязі паміж Расіяй і Малдовай, культуры якіх узаемна блізкія, і выкараніць усё рускае на сваёй тэрыторыі. Больш за тое, дзеля ўступлення ў ЕС (ці ў склад Румыніі, як лічаць многія эксперты) малдаўскія ўлады нават дэманструюць гатоўнасць знішчаць нацыянальную малдаўскую ідэнтычнасць краіны, выдаючы яе за румынскую», — гаворыцца ў дакладзе.

Міністэрства таксама паскардзілася на «наступленне на гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне», «няроўнае становішча розных этнасаў», «насаджэнне ксенафобіі і нецярпімасці», «абмежаванне рускамоўнага вяшчання», «маніпуляванне свядомасцю падрастаючага пакалення» і многае іншае.

«Пасля пачатку Расіяй спецыяльнай ваеннай аперацыі [вайны ва Украіне] па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны і абароне мірнага насельніцтва Данбаса ў Малдове адбыліся змены ў горшы бок для расійскіх грамадзян і рускамоўных жыхароў», — лічыць ведамства.

МЗС Малдовы адхіліў абвінавачанні

Міністэрства замежных спраў Малдовы 28 снежня абвергла абвінавачанні.

«Міністэрства катэгарычна абвяргае неабгрунтаваныя абвінавачванні, выкладзеныя ў штогадовым дакладзе МЗС Расіі, пра нібыта дыскрымінацыю расійскіх грамадзян і прасоўванне русафобіі на тэрыторыі Малдовы. Гэтыя сцвярджэнні беспадстаўныя і накіраваныя на раскол грамадства.

У адрозненне ад Расіі, Малдова цалкам паважае асноўныя правы і свабоды ўсіх грамадзян, незалежна ад іх нацыянальнасці, этнічнай прыналежнасці ці мовы. Малдаўскія ўлады строга прытрымліваюцца прынцыпаў прававой дзяржавы і міжнародных нормаў у галіне абароны правоў чалавека», — заявілі ў МЗС Малдовы.

Міністэрства таксама асудзіла правакацыйную заяву аб «падабенстве з украінскім сцэнарам».

«[Такія заявы] не спрыяюць умацаванню бяспекі ў рэгіёне, а толькі ўзмацняюць напружанасць і распальваюць нянавісць. Заклікаем грамадзян не паддавацца маніпуляцыям. (…) Малдова застаецца прыхільнай да прасоўвання мірнага дыялогу і канструктыўнага супрацоўніцтва, заснаванага на ўзаемапавазе і захаванні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў», — заключылі ў міністэрстве.

Каментары9

  • Историк
    29.12.2024
    Acab, скоро Вас лично заберут Ваши Хозяева из Кремля на СВОлочную "операцию" против Мирной Свободной Украины, и Вы УЗНАЕТЕ ВСЁ ОБ УГНЕТЕНИИ...
  • Acab
    29.12.2024
    Нічога сабе, неяк вы мяне ідэнтыфікавалі цікава, а якую нядолю сурочыце...
  • Мх
    29.12.2024
    Вось чаму тады расейскамоўных, якіх усюды прыгнятаюць, мятлой не выгнаць з краін ЕС ды ЗША? Бо іх там настолькі прыгнятаюць, што сядзяць там няшчасныя па 30+ гадоў, што ўжо нават і пашпарты паатрымоўвалі. Так прыгнятаюцца.

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»23

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дарагая кватэра ў Мінску за 2024 год — у доме, дзе жыве Наталля Эйсмант7

У Мінску больш не трэба насіць у ДАІ папяровую медыцынскую даведку

Сабаленка: Часам хочацца, каб пасмяяліся з маёй тупасці3

Новы лідар Сірыі расказаў, якім будзе лад у краіне, калі пройдуць выбары і якія будуць адносіны з Расіяй7

Вярхоўны дыпламат ЕС: Расія датычная да актаў дыверсій у Еўропе

Галоўчанка расказаў, што аліўе сёлета патаннеў3

У Чылі паліцыя знайшла скрадзеныя ў Лос-Анджэлесе гадзіннікі Кіяну Рыўза

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала9

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»23

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →