Эканоміка77

Мінскія ўлады расказалі, які сабекошт паездкі ў метро

Сёння метро — датаваны з гарадскога бюджэту від транспарту. 

«Сабекошт адной паездкі — 2 рублі 12 капеек, па факце жыхары плацяць 90 капеек. Датацыя ідзе з гарадскога бюджэту — каля Br134 млн штогод», — расказаў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Паводле яго слоў, метрапалітэн займае каля 40 працэнтаў у агульным аб'ёме пасажырскіх перавозак у горадзе.

Сёлета колькасць перавезеных пасажыраў вырасла на 8%, выручка ад рэалізацыі паслуг дадала 12%, а прыбытак прадпрыемства — 10%. Зарплата ў супрацоўнікаў метрапалітэна ў гэтым годзе вырасла на 16% у параўнанні з папярэднім годам.

Каментары7

  • Лёлік з-пад Лімасола
    30.12.2024
    >Датацыя ідзе з гарадскога бюджэту

    Датацыя ідзе з кішэняў грамадзян
  • Мх
    30.12.2024
    «Сабекошт адной паездкі — 2 рублі 12 капеек, па факце жыхары плацяць 90 капеек. Датацыя ідзе з гарадскога бюджэту — каля Br134 млн штогод», — расказаў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў. А хто напаўняе бюджэт горада?
  • А
    30.12.2024
    Плацяць 90 кап, сабекошт 2 руб. Адкуль гэта?:
    выручка ад рэалізацыі паслуг дадала 12%, а прыбытак прадпрыемства — 10%.

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі23

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Наваполацку падоўжаць трамвайную лінію. У перспектыве яна мае дайсці да Полацка4

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення1

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы21

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію31

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі23

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць