Грамадства1414

Коўшык пра звальненне Кулея: Яго заявы не адпавядаюць рэчаіснасці і шкодзяць рэпутацыі канала

Журналіст Ігар Кулей учора ў эфіры праграмы «Тыдзень» абвясціў, што гэта яго апошняя перадача на «Белсаце» і што ён пакідае канал. «Пасля амаль 10 гадоў працы, мяне выціснулі адтуль хлуснёй і пагрозамі», — дадаў ён у фэйсбуку. Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык пракаментавала сітуацыю для «Нашай Нівы».

Аліна Коўшык

Аліна Коўшык кажа, што рашэнне Ігара Кулея звольніцца стала для яе нечаканасцю — на студзень 2025 года былі запланаваныя яго праграмы.

«Яго не звольнілі з «Белсата» — ён прыняў рашэнне сысці сам, пра што заявіў у жывым эфіры праграмы «Тыдзень» увечары 29 снежня 2024 года. Развітаўся Ігар без узгаднення са мной ці кіраўніцтвам TVP, знянацку, без аніякага папярэджання. Ён быў запланаваны ў графіку на студзень на некалькі праграм», — гаворыць яна. 

Паводле яе слоў, ранейшая інфармацыя пра звальненне Ігара з пасады кіраўніка рэдакцыі навін — таксама «маніпуляцыя фактамі».

«Яго не звольнілі. Ігара пазбавілі абавязкаў кіраўніка беларускай рэдакцыі інфармацыйных праграм. Гэтую пасаду ён займаў неафіцыйна, яе няма ў новым рэгламенце арганізацыйнай структуры TVP. Ігар як індывідуальны прадпрымальнік нават фармальна не мог займаць кіраўнічую пасаду ў структуры, а выконваў гэтую функцыю паводле вуснага распараджэння папярэдняга кіраўніцтва», — сцвярджае Коўшык.

Таксама яна кажа, што нягледзячы на тое, што Кулей перастаў выконваць абавязкі кіраўніка беларускага ньюсруму, ён працягваў весці праграмы «Тыдзень» і «Белсат Zoom». Таксама ён з’яўляўся адным з выдаўцоў і вядоўцаў праграм Eastern Europe Review для TVP World і Akcent wschodni, якія выпускае «Белсат» для TVP Info. 

Коўшык даводзіць, што цяперашнія заявы Ігара Кулея пра «хлусню і пагрозы» ў адносінах да яго «не адпавядаюць рэчаіснасці і шкодзяць рэпутацыі канала».

«Кампанія па дэзынфармацыі, пра якую ён кажа, — гэта беспадстаўнае абвінавачанне, бо наша пазіцыя застаецца адназначнай: мы не робім ні пагроз, ні ціску на супрацоўнікаў. «Белсат» заўсёды будзе месцам для тых, хто гатовы працаваць сумленна і прафесійна. Мы за празрыстасць і прафесіяналізм у нашай працы і гатовыя да адкрытага дыялогу для высвятлення любых спраў. Такой спробы з яго боку не было. Замест таго, каб паспрабаваць знайсці супольную мову са мной, Ігар пачаў звяртацца ў розныя арганізацыі, каб яшчэ больш раскручваць сваю справу», — кажа Коўшык. 

На пытанне «Нашай Нівы», ці паўплывала на сітуацыю вострае інтэрв’ю, якое ў Аліны раней узяў Сяргей Падсасонны, яна заўважыла, што, на яе думку, тады былі парушаныя прафесійныя стандарты. 

«Лічу, што там было некалькі момантаў, якія парушалі этычныя стандарты. І па гэтай справе ішло ўнутранае разбіральніцтва», — сказала яна.

Коўшык дадала, што яе можна крытыкаваць, «рабіць крытычныя інтэрв’ю і задаваць вострыя пытанні».

«Але яны не павінны абражаць людзей, прыніжаць, ставіць у няёмкае становішча (гэта актуальна не толькі ў адносінах да мяне, а перад усім да нашых герояў-суразмоўцаў). Таму што гэта потым робіцца ўжо не хард-токам, а зусім іншым жанрам, скажам так», — кажа яна. 

Каментары14

  • Бюджэтнічкі
    30.12.2024
    Жвавыя жэўжычкі
  • Цікаўная глядачка
    30.12.2024
    Ты скажы лепш, чаму ты, нібыта сышоўшы ад Ціханоўскай, сядзіш на палітычных івэнтах кшталту так званага "Стратэгічнага дыялогу" побач з ёй і працягваеш называяць яе "абранай прэзідэнткай", хоць і яна ўжо не наважваецца такую лухту несці. Утульна сядзець на двух крэслах?
    Колькі каштуе сумленне?
  • Задумка
    30.12.2024
    Коушык очень грамотная, но и властная женщина, может быть даже и злопамятная, потому-что скорпиониха... Не удивлюсь, если она и Подсасонного со временем скушает, вряд-ли она простит то интервью ему в передаче, где он ее несколько раз серьезно поддевал. Не хотелось бы, чтобы Сергей тоже ушел, передачи с ним всегда смотрю с удовольствием.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі12

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна перадала Расіі палоннага беларуса, летась захопленага ў Луганскай вобласці3

Да Лукашэнкі прыляцеў чарговы афрыканскі госць

Як называюцца ягады і садавіна ў розных рэгіёнах Беларусі3

Як дамушнікі выбіраюць кватэры, каб абчысціць?6

Беларускія дэсантнікі ходзяць па Маскве, спяваючы песню пра Лукашэнку12

«Экстрэмісцкай» прызналі тыкток-старонку Андрэя Дзмітрыева2

Ozon дазволіў беларусам аплачваць адзенне пасля яго прымеркі1

Фрыдрыха Мерца з другой спробы абралі канцлерам Германіі7

Беларус знайшоў на гарышчы манету, якая можа каштаваць амаль 18 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі12

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць