Вайна2929

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра

Вядомы ўкраінскі тэлевядучы Дзмітрый Гардон выступіў з нечаканай заявай пра спыненне вайны. Адначасова Зяленскі анансаваў важнае рашэнне ЗША ў падтрымку Украіны, а тэлеграм-каналы сцвярджаюць пра знаходжанне кагосьці з кіраўніцтва Расіі ў Вашынгтоне.

Дзмітрый Гардон. Фота: ТАСС

Дзмітрый Гардон у інтэрв'ю заявіў, што гарачая фаза вайны ва Украіне завершыцца ўжо заўтра, 30 снежня 2024 года. 

«Сёння ў нас 29 снежня 2024 года. Я яшчэ раз паўтараю, гарачая фаза вайны завершыцца ў гэтым годзе. Мне скажуць: «Ты звар’яцеў — да канца года засталося ўсяго два дні!». Не, сябры, я не звар’яцеў. У мяне ёсць інфармацыя, і я зараз ёю падзялюся», — сказаў Гардон.

«Вы заўважылі, што ў апошнія дні практычна няма трывог. Вы бачыце, што вельмі мала дронаў залятае над Украінай, і зусім няма ракет. Вы бачыце, што пагроза раптам значна знізілася. Вы ж разумееце, што Пуцін павінен бамбіць Украіну менавіта перад Новым годам, каб у нас не было электрычнасці і цяпла. Аднак гэтага няма. Чаму? Адказваю: таму што яго прасілі не рабіць гэтага з Вашынгтона.

А чаму Вашынгтон гэта прасіў? Таму што, увага, заўтра, 30 снежня 2024 года, калі ўсё складзецца добра, а ўсё павінна скласціся добра, павінна адбыцца гістарычная сустрэча, якая завершыць гарачую фазу вайны. Чакаць засталося нядоўга. Заўтра, 30 снежня», — патлумачыў Гордан.

Пакуль гэта застаецца меркаваннем журналіста, і ніякія афіцыйныя крыніцы не пацвярджаюць прагназаванай падзеі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце 29 снежня 2024 года. Скрыншот відэа

Сёння ж Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў важнае рашэнне ЗША ў падтрымку Украіны. Але гаворка хутчэй ідзе пра значны пакет дапамогі для ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Я ведаю, што рыхтуецца важнае рашэнне Амерыкі ў падтрымку Украіны — мы чакаем афіцыйнага абвяшчэння ўжо заўтра: значныя пакеты падтрымкі для нашых ваяроў.

Тое, што дзейнічала на працягу гэтых гадоў вайны для абароны Украіны, і тое, што павінна падтрымаць стабілізацыйную працу на фронце зараз», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што Украіна таксама працуе над тым, каб іншыя партнёры працягвалі падтрымліваць краіну «на неабходным узроўні». Раней стала вядома, што ЗША ў бліжэйшыя дні абвесцяць канчатковы пакет Ініцыятывы дапамогі Украіне ў галіне бяспекі (USAI), выкарыстаўшы сродкі, зарэзерваваныя для закупкі новага ўзбраення для Украіны.

Канспіралагічныя тэорыі пра таемныя перамовы і хуткае спыненне гарачай фазы вайны ва Украіне падтрымліваюць таксама паведамленні, якія сёння публікуюць расійскія тэлеграм-каналы. Паводле іх інфармацыі, маршрут самалёта з асобага лётнага атрада «Расія» сведчыць пра тое, што нехта з кіраўніцтва Расіі, магчыма, правёў два дні ў Вашынгтоне на гэтым тыдні.

Але ніякага больш пераканаўчага пацвярджэння словы Гардона не маюць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары29

  • Расейскі Бот Ацаб
    29.12.2024
    Меў рацыю, што партком УРСР ня спыніць транзыт газу?! Толька ня гэта, не! Няхай лепей выбухне сусьветная вайна!
  • Acab
    29.12.2024
    Слухайце, камуняны, ну сур'ёзна, калі вы незадаволеныя спыненьнем вайны, бо ў новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле СССР зьменшылася плоча УРСР...
  • Пацыфізм
    30.12.2024
    Дай бог, каб вайна скончылася. Гардон - гэта не балабол, як прапагандысты. Спадзяюся, што яго інфармацыя праўдзівая і што палітыкі змогуць дамовіцца.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць