Грамадства22

У Мінску з'явілася вуліца маршала Баграмяна

Пра яе з'яўленне ў Аляксандра Лукашэнкі папрасілі ў верасні 2024 года.

Іван Баграмян. Фота: Wikimedia Commons

Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў вырашыў даць імя Івана Баграмяна праектаванай вуліцы №8 у комплексе «Паўночны бераг».

Маршал Баграмян падчас аперацыі «Баграціён» камандаваў 1-м Прыбалтыйскім фронтам, які дзейнічаў на поўначы Беларусі. У Віцебску і Полацку ёсць вуліцы, названыя ў яго гонар.

Ідэю даць вуліцы ў Мінску імя Баграмяна агучылі ў верасні 2024 года. Пра гэта Лукашэнку папрасіў кіраўнік Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага таварыства «Аястан» Георгій Егіазаран.

«Што тычыцца вялікага Баграмяна, нам трэба разгледзець гэтае пытанне найбліжэйшым часам. Гэта вялікі чалавек для нас. Для беларусаў — дакладна», — адказаў яму Лукашэнка.

Паўночны бераг (вылучаны чырвоным) будзе знаходзіцца каля Навінак

Каментары2

  • Андрусь
    11.01.2025
    Назваць вуліцу ў Менску імём вялікага беларускага пісьменніка Васіля Быкава яны не могуць, а імём нейкага савецкага ваякі, які змяняў нацысцкую ўладу ў Беларусі на камуністычную - хуценька аформілі.
  • Агп
    11.01.2025
    Ну трэба ж адносіны з армянамі паляпшаць ппсьля інцыдэнта..

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана2

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць