Свет44

Мільярдэры, замежныя госці і экс-прэзідэнты: хто будзе прысутнічаць на інаўгурацыі Трампа

У адрозненне ад папярэдняй інаўгурацыі чатыры гады таму, Джо Байдэн будзе прысутнічаць на цырымоніі ўступлення ў пасаду свайго пераемніка, піша «Голас Амерыкі».

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Ілан Маск, самы багаты чалавек у свеце, стане адным з некалькіх мільярдэраў, запрошаных на другую інаўгурацыю прэзідэнта Дональда Трампа, якая адбудзецца ў панядзелак.

Паводле Forbes, кіраўнік Tesla адыграў важную ролю ў перавыбарах Трампа, ахвяраваўшы на яго выбарчую кампанію больш за чвэрць мільярда долараў. Паведамляецца, што Маск узначаліць новы дэпартамент па павышэнні эфектыўнасці працы ўрада, які будзе створаны ў адміністрацыі Трампа. Другім сукіраўніком дэпартамента стане прадпрымальнік у сферы біятэхналогій Вівек Рамасвамі.

На інаўгурацыі таксама будуць прысутнічаць былы кіраўнік Amazon Джефф Безас і кіраўнік Meta Марк Цукерберг.

Замежныя лідары рэдка запрашаюцца на інаўгурацыі амерыканскіх прэзідэнтаў, аднак Трамп зрабіў некалькі выключэнняў.

Паводле Bloomberg, на цырымоніі будзе прысутнічаць прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей, які стаў першым замежным лідарам, які сустрэўся з Трампам пасля яго перамогі на выбарах у лістападзе. Таксама запрашэнне атрымаў старшыня КНР Сі Цзіньпін, які накіруе на цырымонію свайго прадстаўніка. Акрамя таго, правы прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні была запрошаная, аднак заявіла, што не ўпэўненая, ці зможа прыехаць у Вашынгтон з-за шчыльнага працоўнага графіка.

Традыцыйна на інаўгурацыі прысутнічаюць усе жывыя прэзідэнты ЗША. Джо Байдэн і першая лэдзі Джыл Байдэн прымуць удзел у цырымоніі ў панядзелак, у адрозненне ад сітуацыі чатыры гады таму, калі Трамп адмовіўся прысутнічаць на інаўгурацыі Байдэна пасля сваёй паразы, сцвярджаючы, што менавіта ён перамог на выбарах.

Сярод гасцей інаўгурацыі таксама будуць былыя прэзідэнты Барак Абама, Джордж Буш-малодшы і Біл Клінтан. Буш і Клінтан прыедуць на мерапрыемства разам з жонкамі — Лорай Буш і экс-дзяржсакратаркай Хілары Клінтан.

Аднак былой першай лэдзі Мішэль Абамы на цырымоніі не будзе. Як паведаміла канцылярыя сям’і Абама, гэта ўжо другі значны выпадак за апошнія тыдні, які яна прапусціла: Мішэль Абама не прысутнічала на пахаванні былога прэзідэнта Джымі Картэра, дзе сабраліся астатнія былыя лідары краіны і іх жонкі.

Таксама чакаецца, што віцэ-прэзідэнтка Камала Харыс і яе муж Дуглас Эмхоф, будуць прысутнічаць на інаўгурацыі. Нагадаем, Харыс была кандыдаткай ад дэмакратаў на мінулагодніх прэзідэнцкіх выбарах.

Каментары4

  • Acab
    16.01.2025
    Не зразумеў, Яемосьць Георгіеўна Першая будзе ці не
  • Трамп
    16.01.2025
    Acab, у нее слишком плотный график из-за выдачи паспорта новой Беларуси. Слишком много желающих.
  • Три куртки замшевых, три Майбаха, 18 резиденций
    16.01.2025
    Барадзед, у курощупа уже в 2019 было более $10 млрд.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент4

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту20

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць