Усяго патроху55

Ці праўда, што жанчыны гавораць больш? Вучоныя параўналі балбатлівасць мужчын і жанчын

Доўгі час існавала перакананне, што жанчыны значна больш гаваркія за мужчын. Аднак новае маштабнае даследаванне паказвае, што рэальнасць значна больш складаная.

Як піша PsyPost.org, новае даследаванне, апублікаванае ў Journal of Personality and Social Psychology, аспрэчвае стэрэатып, што жанчыны значна больш балбатлівыя за мужчын.

Гэты стэрэатып шырока распаўсюджаны і падтрымліваецца з дапамогай медыя, літаратуры і культурных наратываў. Аднак яшчэ ў 2007 годзе даследаванне паказала, што мужчыны і жанчыны вымаўляюць прыкладна аднолькавую колькасць слоў за дзень — каля 16 000. Нягледзячы на ўвагу, якую атрымала гэтае даследаванне, яго крытыкавалі за тое, што выбарка была занадта малой (удзельнікаў было 396 чалавек) і аднастайнай.

Навукоўцы з Арызонскага ўніверсітэта вырашылі праверыць гэтыя вынікі ў больш маштабным даследаванні. Яны выкарысталі даныя 22 даследчых выбарак, сабраных за 14 гадоў (2005—2019) у ЗША, Швейцарыі, Сербіі і Аўстраліі. Колькасць удзельнікаў склала 2197 чалавек ва ўзросце ад 10 да 94 гадоў.

Для фіксацыі гаварлівасці выкарыстоўваўся спецыяльны аўдыёфіксатар (Electronically Activated Recorder, EAR), які перыядычна запісваў навакольныя гукі на працягу дня. Такі падыход дазволіў навукоўцам зафіксаваць натуральную гаворку ўдзельнікаў, пазбягаючы скажэнняў, звязаных з суб’ектыўнымі ацэнкамі.

Атрыманыя 631 030 запісаў прайшлі аналіз, улічваючы працягласць запісу і колькасць гадзін няспання, каб забяспечыць дакладнасць вынікаў.

Даследаванне пацвердзіла, што жанчыны за дзень вымаўляюць на 1073 слоў больш за мужчын — 13 349 супраць 11 950. Аднак з улікам вялікай індывідуальнай зменлівасці навукоўцы прыйшлі да высновы, што гэтая розніца недастатковая для таго, каб сцвярджаць пра значную перавагу жанчын у гаварлівасці.

Аўтары звяртаюць увагу на выяўленую імі цікавую сувязь паміж узростам і зменай гаварлівасці мужчын і жанчын. Сярод падлеткаў розніца складала ўсяго 513 слоў на карысць дзяўчынак, а сярод маладых людзей 18—24 гадоў — 841 слова.

Аднак у катэгорыі дарослых (25—64 гады) жанчыны гаварылі ў сярэднім на 3275 слоў больш за мужчын, і толькі ў гэтай групе розніца была статыстычна значнай. Затое сярод пажылых людзей (65+ гадоў) мужчынская гаварлівасць крыху пераважала — яны гаварылі ў сярэднім на 788 слоў больш за жанчын.

Даследчыкі таксама вывучалі, ці ўплывае ўзровень стрэсу на гаварлівасць. Паводле некаторых гіпотэз, жанчыны могуць выкарыстоўваць гаворку як спосаб зняць напружанне. Аднак атрыманыя даныя не пацвердзілі гэтую здагадку: узровень стрэсу не меў істотнага ўплыву на колькасць слоў ні ў мужчын, ні ў жанчын.

Акрамя фактычнага аналізу гаварлівасці, навукоўцы вывучалі, як удзельнікі самі ацэньваюць сваю балбатлівасць. Жанчыны лічылі сябе больш гаваркімі, чым мужчыны, але гэтыя ацэнкі не заўсёды супадалі з рэальнымі данымі.

Напрыклад, сярод маладых дарослых гендарная розніца ў суб’ектыўных ацэнках была ўтрая большай за фактычную розніцу ў колькасці сказаных слоў. Гэта сведчыць пра тое, што грамадскія стэрэатыпы могуць уплываць на самаўспрыманне людзей, нават калі яно не адпавядае рэчаіснасці.

Яшчэ адной цікавай знаходкай пры аналізе дынамікі гаварлівасці стала тое, што ў сярэднім у параўнанні з 2007 годам людзі сталі менш размаўляць: штодзённая колькасць слоў скарацілася прыкладна на 3 000. Гэта можа сведчыць пра змены ў сацыяльных звычках.

Нягледзячы на шырокі ахоп даных, даследаванне мае пэўныя абмежаванні: высокая статыстычная няпэўнасць вынікаў, адносная аднастайнасць выбаркі і нявызначанасць таго, як кантэкст зносін уплывае на размоўнасць. Таксама ў даследаванні ўлічваліся толькі бінарныя гендарныя катэгорыі, што не адлюстроўвае вопыт небінарных людзей.

Каментары5

  • ух ты, говорящая рыба!
    31.01.2025
    адзін ну дуўужа гаманкі вясковы дзядок казаў: "як я памру, то ўсе члены майго цела будуць бяздзвіжныя, а язык яшчэ дзве гадзіны будзе боўтацца"
  • ...
    01.02.2025
    А самое главное-то и не сказали. Каков 95% CrI??? p-value?
  • Пшчолка
    01.02.2025
    Відавочна, што жанчыны вымушаныя гаварыць больш, пакуль гадуюць дзяцей (25-64). Так што, трэба разглядаць вынікі ў сувязі з жыццёвымі падзеямі.

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»7

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй8

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць