Грамадства77

На Беласточчыне прайшоў Марш Каліноўскага ФОТА

1 лютага на Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ушанавання памяці герояў Паўстання 1863-64 гадоў, піша «Свабода».

1 лютага на Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025. Усе фота: «Радыё Свабода»

Марш быў праведзены арганізацыяй «Рух», партнэрамі выступілі Беларуская дыяспара Беластоку, клюб гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863», Беластоцкая Харугва і «Беларускі дом».

Мерапрыемства пачалося ў мястэчку Гарадок, дзе штогод ладзілася «Басовішча», а цяпер «Тутака». Тут ёсьць вуліца Кастуся Каліноўскага. Адтуль удзельнікі выступілі пешым маршам у бок вёскі Страшава.

Пешы марш склаў больш за 5 кілямэтраў. У Страшаве ўдзельнікі ўшанавалі памяць вядомага беларускага пісьменніка і грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы, а ў час ІІ Усясьветнай вайны кіраваў партызанскім атрадам імя Кастуся Каліноўскага.

Таксама актывісты ўшанавалі памяць выбітнага беларускага вайсковага і грамадзка-палітычнага дзеяча Міколу Дзямідава, які нарадзіўся ў суседнім Гарадку і быў сваяком Кастуся Каліноўскага. Каля прыдарожнай капліцы ўскладзеныя выявы дзеячоў разам са зьнічамі.

Партрэты і інфармацыя пра Міколу Дзямідава і Аляксея Карпюка

Пасьля ўдзельнікі маршу зладзілі ўжо аўтапрабег да вёскі Мастаўляны — месца, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Разам зь пешым маршам адлегласьць склала 26 кілямэтраў — менавіта столькі гадоў пражыў нацыянальны герой.

Рэканструктарскі клюб Invictus 1863 на помніку ў Мастаўлянах

У Мастаўлянах прайшла ўрачыстая частка мерапрыемства. Яе адкрыў Васіль Калач і іншыя прадстаўнікі клюбу Invictus 1863, якія сталі на ганаровай варце каля помніка, апранутыя ў паўстанцкія мундуры. Праграму працягнула Кацярына Ваданосава, якая прачытала ўласны верш, прысьвечаны паўстаньню — «Касінэрскі баль». У Мастаўлянах загучалі запаветы Яські, гаспадара з-пад Вільні — «Лісты з-пад шыбеніцы». Далей Аляксей Трубкін расказаў пра ранейшыя ўшанаваньні памяці герояў паўстаньня і гісторыю ўсталяваньня помніку ў Мастаўлянах.

Каментары7

  • Глядач
    02.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Максим Дизайнер
    02.02.2025
    С точки зрения эстетики - какая красота.
  • Чытач
    02.02.2025
    А чые гэта чорныя сцягі? Invictus 1863?

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць