Грамадства88

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку

У сацсетцы Х з'явіўся ролік, які, як сцвярджаецца, зняў паляк, які жыве ў Беларусі з сям'ёй. Ён дэманструе снежаньскую жыроўку за дом плошчай 250 квадратных метраў. Яна павінна ўразіць яго суайчыннікаў нізкімі тарыфамі, піша Most. 

— Сёння [раскажу] аб рахунках за камуналку, адразу даю рахунак за святло — 300 кВт, да аплаты 76 рублёў, або каля 90 злотых, Перыяд — месяц. Вада плюс [вываз] смецця — 11 рублёў, або каля 13 зл. Ну і газ, на якім гатуем і якім ацяпляем, рахунак [на] 175 рублёў, або каля 200 зл. Дом на 250 метраў, трое дзяцей, пралка і пасудамыйка працуюць кожны дзень, — піша на польскай мове аўтар роліка.

Акрамя таго, ён дадае, што вугаль у Беларусі каштуе каля 300 злотых за тону. І задаецца пытаннем: «А па якім кошце ў нас патрыятычны вугаль?»

«Дорага каштуе нам Еўракалгас»

Ролік выклікаў спрэчкі. Сярод каментатараў былі тыя, хто пагадзіўся, што ў Беларусі сапраўды лепш, чым у Польшчы.

«Група знаёмых выехала 5—8 гадоў таму ў Беларусь. Гавораць, жыць не тужыць. <…> Калі Туск упусціць мусульман і аддасць Польшчу Украіне, нам, палякам, не будзе чаго тут шукаць», — напісаў адзін з іх.

«[Дорага] каштуе нам Еўракалгас з кліматычнымі экавар'ятамі», — абурыўся іншы.

«А мы маем выдатны Еўразвяз, які адбірае ў нас грошы, каб даць іх нелегальным імігрантам. Дзякуй за ЕЗ», — напісаў яшчэ адзін каментатар.

«Калі там так добра, чаму да нас столькі беларусаў прыехала?»

Многія карыстальнікі тым не менш не падзялілі захапленне аўтара. Вось некаторыя іх каментары.

«Так, але там даход каля 1000 злотых (каля 800 рублёў — Рэд.). Шмат плацяць!»

«Доктар там зарабляе на нашыя каля 2000 злотых (каля 1600 рублёў — Рэд.). Доктар!»

«Гэта прапаганда. У мяне працуюць дзве дзяўчыны з Беларусі. Кажуць, калі пералічыць на злотыя, заробкі там у шэсць разоў меншыя. Цэны прадуктаў падобныя, [у Беларусі] таннейшыя не ў разы, а на некалькі працэнтаў, жыллё ў два разы таннейшае, але зноў жа — заробкі ў шэсць разоў ніжэйшыя».

«Калі там так добра, дык чаму да нас столькі іх [беларусаў] прыехала жыць і працаваць? Чаму палякі туды не эмігруюць?»

«Я лічу, што дарога адкрытая. Можна, калі нехта лічыць, што там так цудоўна, пераехаць у Беларусь».

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне».

«А свабода слова па колькі?»

Каментары8

  • Джып
    05.02.2025
    Тут у каментсрах таксама можа часта пачуць словы “еўракалгас, камуналка, і інш”. Дык вось адкуль “вушы” растуць.
  • Андрусь
    05.02.2025
    А ў Беларусі ў вязніцах ёсць рахунак за камуналку, харчаванне, адзенне і г.д. Усё вылічваюць, таму і прымушаюць працаваць амаль бясплатна.
  • Жвір
    05.02.2025
    Паляка можна зразумець, каму што баліць...

    Бо камуналка такая, што (грэх казаць) некаторым людзям хоць у пятлю лезь... І, маю падставы так лічыць, так склалася не без нахабнага сьпекулянцтва, непрадыктаванага эканамічнымі разьлікамі, але выключна чорнай спажывай.

    Але так паўсюль, і ў Беларусі таксама, не камуналкай, дык чым іншым знойдуць, як кішэні людзям падчысьціць... Яны ж манітораць колькасьць наяўных грошаў на руках у людзей, грашовыя сродкі на банкаўскіх рахунках, і разрахоўваюць сілу, зь якой будуць гнуць чалавека ў бараноў рог, каб дачасна не зламаць яго зусім, але й жыцьця ня даць, каб, як і вавёрка, у коле бег, але й спыніцца магчымасьці ня меў, покі апошнюю кроплю зь яго ня выціснуць, а тады ўжо з "пашанай" праводзяць...

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты7

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты7

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць