Музыка22

Озі Осбарн і Black Sabbath анансавалі фінальны канцэрт

Гурт Black Sabbath і яго легендарны вакаліст Озі Осбарн возьмуць удзел у дабрачынным канцэрце, які адбудзецца 5 ліпеня ў Бірмінгеме. Гэта будзе маштабны аднадзённы фестываль на Villa Park, дзе выступяць дзясяткі гуртоў, натхнёных творчасцю Black Sabbath, уключаючы Metallica, Pantera, Slayer, Gojira і Anthrax, піша Бі-бі-сі.

Black Sabbath раней ужо даваў развітальны канцэрт у 2017 годзе. Фота: Getty Image

Канцэрт стане першым за 20 гадоў выступленнем арыгінальнага складу Black Sabbath: Озі Осбарна, Тоні Аёмі, Гізера Батлера і Біла Уорда.

«Апошняе развітанне»

Озі Осбарн, які быў вымушаны скараціць гастролі з-за хваробы Паркінсана і траўмаў хрыбетніка, выканае кароткі сольны сэт, а затым далучыцца да гурта.

Ягоная жонка Шэран паведаміла Бі-бі-сі, што Осбарн рашуча настроены даць фінальны канцэрт.

«Ён адчувае сябе выдатна, сапраўды выдатна, — сказала яна. — Ён страшэнна рады гэтаму канцэрту, таму што зноў будзе разам з хлопцамі і сябрамі. Гэта хвалююча для ўсіх».

Аднак у той жа час Шэран Осбарн пацвердзіла, што гэта будзе канчатковае развітанне 76-гадовага Осбарна са сцэнай.

«Озі не меў магчымасці развітацца з сябрамі і фанатамі, ён адчувае, што не паставіў апошнюю кропку. Гэта і ёсць яго апошняя кропка».

Канцэрт атрымаў назву Back To The Beginning («Вяртанне да вытокаў»).

Праз старыя траўмы і пастаўлены дыягназ хваробы Паркінсана Озі Осбарн пайшоў з вялікай сцэны пасля закрыцця Гульняў Садружнасці ў 2022 годзе.

Нягледзячы на гэта, нядаўна ён сказаў выданню Rolling Stone UK, што ўсё яшчэ хоча выступаць.

«Я іду дзень за днём, і калі змагу зноў выступаць — я зраблю гэта, — адзначыў ён. — Але я не выйду на сцэну, калі не буду гатовы аддаць сябе на ўсе сто.»

Фінальны канцэрт стане апошнім шанцам убачыць Black Sabbath у арыгінальным складзе і адначасова развітацца з легендай хэві-метала.

Каментары2

  • F.F.Away
    05.02.2025
    Long Live ..!
  • %
    05.02.2025
    Улюбёны гурт, улюбёны вакаліст. Вы, хлопцы, былі непаўторнымі ў сваёй творчасці, вы нарадзілі цэлую плынь музыкі. Дзякуй вам за вашы кружэлкі, песьні. Амаль 60 гадоў. Супер

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы9

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА3

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы9

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць