Чацвёртая страляніна за тыдзень адбылася ў Брусэлі, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на RTBF.

Фота: Sylvain Plazy, AP
Гэтым разам страляніна адбылася ў камуне Андэрлехт. Праз яе загінуў адзін чалавек.
Як паведамілі ў бельгійскай пракуратуры, верагодна, страляніна звязана з канкуруючымі наркабандамі.
Раней выпадкі страляніны здарыліся ў Андэрлехце і ў камуне Сэн-Жос-тэн-Нодэ.
У чацвер адзін чалавек атрымаў раненне ў нагу. У сераду ад страляніны ніхто не пацярпеў, але яна прывяла да часовага закрыцця станцый брусельскага метро, паколькі паліцыя пераследвала падазраваных.
Каментары