Грамадства22

Віцебскі ідэолаг у прапагандысцкім запале заступіўся за сімвал, за які не ідэолагаў сурова пераследуюць

У чарговым выпуску прапагандысцкага відэаблога «Вести не молчат» галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслаў Міхайлаў узяўся крытыкаваць пашпарт Новай Беларусі і дзеля гэтай «святой справы» нават пазітыўна выказаўся пра нацыянальны сімвал, за сімпатыі да якога звычайных людзей строга караюць, заўважыла «Віцебская вясна».

Святаслаў Міхайлаў

Міхайлаў у сваім спічы папракнуў дэпутатаў літоўскага Сейма за жаданне іх «прысвоіць» сімвал «Пагоні». Маўляў, гэта несумненная гістарычная каштоўнасць для Беларусі.

У якасці прыкладу ідэолаг прыгадаў, што выява пагоні ёсць на сцягу Віцебскай вобласці і на гербах многіх гарадоў Віцебшчыны.

«Дык, можа, літоўскія палітыкі і нам прэтэнзіі прад'явяць, што мы іхні герб выкарыстоўваем?», — грозна запытаўся Святаслаў Міхайлаў.

Але пакуль да гэтага дабраліся літоўскія палітыкі, за выкарыстанне герба «Пагоні» ў Беларусі даўно не на словах, а на справе пераследуюць людзей лукашэнкаўскія сілавікі. Выпадкаў, калі адным з пунктаў ці нават адзіным пунктам абвінавачання з'яўлялася выкарыстанне «Пагоні», было так шмат, што сёння людзі ўнутры краіны баяцца не толькі адкрыта дэманстраваць старажытны герб, але і трымаць яго на адкрытым месцы дома ці нават у тэлефоне.

Так, напрыклад, пінскага праваабаронцу Алеся Рамановіча ў свой час аштрафавалі за значок з «Пагоняй» на 3840 рублёў. Пры гэтым, як ён сам расказваў:

«Я прынёс на суд скрыншоты, ксеракопіі, якія пацвярджалі, што герб Пагоня — гісторыка-культурная каштоўнасць. А ў адказ суддзя запыталася: «А вы ведалі, што Пагоня выкарыстоўваецца як сімвал пратэсту?»

І нічога даказаць у такіх выпадках немагчыма. Аднак жа прапагандысты пры гэтым часам, калі гэта ім па нейкіх прычынах выгадна, могуць крывадушна паразважаць пра «Пагоню» як гістарычны сімвал — прыклад Святаслава Міхайлава далёка не першы.

Віцебскі ідэолаг Святаслаў Міхайлаў стаў відэаблогерам увосень мінулага года: ён стварыў свой відэаблог, назваўшы яго даволі няўцямна — «Свята место». Але праз пару месяцаў свой канал на відэахостынгу YouTube яму дала абласная газета «Витебские вести», і з таго часу відэаканал Святаслава Міхайлава называецца «Вести не молчат». У ім ён спрабуе пераконваць сваіх гледачоў у тым, што беларусам у Еўропе жывецца кепска, што дэмакратычныя лідары іх падманваюць, а сапраўдны рай на зямлі — у цяперашняй Беларусі.

Каментары2

  • Ганьба
    11.02.2025
    Крывадушнасць - неад'емны атрыбут лукашні. Двуаблічны анус - іхны законны сімвал.
  • Пагоня ў РБ пад абаронай закона
    11.02.2025
    Віцебскі дзяцюк ведае законы РБ і Гісторыю , Пагоня ў РБ пад абаронай закона , мае афіцыйны статус , шмат гарадоў ў РБ з Пагоняй. Калі нехта не ведае гэта , дрэнна

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць