Вайна44

Украіна нанесла рэкордную колькасць удараў беспілотнікамі па расійскіх НПЗ

Колькасць атак украінскіх беспілотнікаў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах рэзка ўзрасла ў студзені.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Rick Mave/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

За першы месяц 2025 года БПЛА атакавалі заводы сем разоў — больш, чым у любым месяцы мінулага года.

Спыненне некалькіх НПЗ можа справакаваць дэфіцыт паліва на расійскіх запраўках, аднак пакуль сітуацыя выглядае кіруемай расійскімі ўладамі, мяркуюць эксперты, піша «Агентство».

У студзені дроны атакавалі нафтаперапрацоўчыя заводы ў Валгаградскай, Ніжагародскай (два НПЗ), Разанскай, Саратаўскай абласцях, а таксама ў Татарстане.

У снежні БПЛА атакавалі НПЗ толькі адзін раз, у лістападзе — два разы. У кастрычніку і жніўні атак не было, у верасні і чэрвені паведамлялася толькі пра адну атаку за месяц. Блізкая да студзеня колькасць атак была летась толькі ў сакавіку і маі (па шэсць у кожным месяцы).

Пры аналізе ўлічваліся толькі выпадкі, калі паведамлялася пра пашкоджанні на тэрыторыі НПЗ.

Як мінімум адзін атакованы завод — Разанскі НПЗ — спыніў перапрацоўку нафты пасля атакі. Паводле ацэнак экспертаў, пасля спынення працы гэтага завода аб’ёмы перапрацоўкі нафты ў Расіі могуць знізіцца да 5,2-5,3 млн барэляў у год, што характэрна для перыядаў веснавых і асенніх прафілактычных работ.

Былы топ-мэнэджар «Газпрам нафты», а цяпер навуковы супрацоўнік Цэнтра Карнегі мяркуе, што расійская эканоміка і нафтавая прамысловасць могуць адносна лёгка вытрымаць спыненне працы некалькіх НПЗ на некалькі тыдняў. Дэфіцыт паліва праз спыненне Разанскага НПЗ могуць кампенсаваць заводы, размешчаныя ў Маскве, Яраслаўлі і Кставе Ніжагародскай вобласці.

Атакі на НПЗ сталі часткай больш маштабнай кампаніі Украіны па нанясенні ўдараў па расійскай нафтавай інфраструктуры. Акрамя заводаў, атакам таксама падвяргаюцца нафтабазы і станцыі трубаправодаў.

Рэзкае ўзмацненне ўдараў па расійскім нафтавым комплексе можа быць звязана са зменамі на сусветных рынках. У сакавіку мінулага года ЗША прасілі Украіну спыніць атакі на расійскую энергетыку, паколькі асцерагаліся росту сусветных цэн на нафту.

Аднак цяпер, паводле прагнозаў Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у гэтым годзе рынак можа сутыкнуцца з лішкам у 1 млн барэляў у дзень. На гэтым фоне ў пачатку студзеня ЗША ўжо ўвялі супраць расійскай нафтагазавай галіны найжорсткія санкцыі: пад абмежаванні трапіла значная частка «ценявога флоту» Расіі, «Газпрам нафта» і «Сургутнафтагаз».

Каментары4

  • Alex
    02.02.2025
    А толку по золотым ершикам тратить снаряды? Надо лупить по заводам, которые эти ершики делают.
  • Не панятна
    02.02.2025
    Калі адзін раз па дачы трапна стрэліць, можна выйграць вайну. А пашкоджаныя заводы глабальна нічога не вырашаць.
  • партызан
    02.02.2025
    Не панятна, на абарону дачы пуціна задзейнічана амаль жа столькі спа разлікаў і сродкаў як і на ўсю маскву. таму прасцей біць па заводах.

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала3

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць