Здароўе99

Як часта трэба какаць?

Эксперты высветлілі, што частата вашых паходаў у туалет можа шмат расказаць пра ваша здароўе. Як правільна какаць, тлумачыць BBC.

Ілюстрацыйнае фота: Classen/ullstein bild / Getty Images

Частата паходаў у туалет залежыць ад цела кожнага асобнага чалавека. Жаданне схадзіць у туалет з'яўляецца кожны раз, калі мы ямо і вялікі кішэчнік сціскаецца — рухае ежу па страўнікава-кішачным тракце. Большасць з людзей навучылася падаўляць гэта жаданне, таму каканне раз на дзень стала нормай.

Але «норма» не заўсёды верны тэрмін, калі гаворка пра паходы ў туалет. Адно з даследаванняў нават даказвала, што «нормай» можна лічыць і адзін раз за тыдзень ці месяц, і 24 разы на дзень.

Цяпер, дзякуючы працы вучоных як Кен Хітан, мы ведаем пра гэту справу больш. Хітан і яго калегі правялі апытанне сярод жыхароў Заходняга Брысталя: «Як часта вы какаеце?»

Самы папулярны адказ — раз на дзень, але і ён быў толькі ў 40% апытаных мужчын і 33% апытаных жанчын. Некаторыя хадзілі ў туалет менш, чым раз на тыдзень, іншыя — тры разы на тыдзень.

Вучоныя прыйшлі да выніку, што нармальнай функцыяй працы кішэчніка (якой яны назвалі каканне раз на дзень) насалоджваюцца менш за палову людзей.

Кен Хітан ужо даўно займаецца вывучэннем таго, як людзі ходзяць у туалет. Раней ён дапамог распрацаваць Шкалу формаў какашак Брыстальскага ўніверсітэта. Яна дапамагае лекарам дыягнаставаць хваробы ў пацыентаў.

Але важна разумець не толькі норму частаты, але і тое, што яна значыць. Цяпер павялічваецца колькасць даследаванняў, якія паказваюць, што частата какання можа быць моцным індыкатарам здароўя чалавека.

Напрыклад, даследаванне 2023 года вывучала кішэчныя звычкі 14,573 дарослых у ЗША. Найбольш часты адказ пра каканне быў сем разоў на тыдзень (50,7% людзей), а найбольш распаўсюджаны тып «як каўбаска або змяя, гладкая і мяккая».

Даследчыкі затым сачылі за ўдзельнікамі больш за пяць гадоў, каб праверыць, ці існуе сувязь паміж рэгулярнасцю какання і смяротнасцю.

Яны выявілі, што людзі, якія какалі чатыры мяккія какашкі ў тыдзень, былі ў 1,78 разу больш схільныя памерці на працягу пяці гадоў, чым тыя, хто какалі нармальныя сем разоў на тыдзень.

Людзі, якія какалі менш, былі ў 2,42 і 2,27 раз больш схільныя памерці ад раку і сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Амерыканскі вучоны Шон Гібанс таксама вывучаў гэта пытанне. У 2024 годзе ён правёў даследаванне, якое катэгарызавала 1,400 здаровых дарослых у чатыры групы на аснове іх туалетных звычак:

  • запоры (адзін-два паходы ў туалет у тыдзень);
  • нізкая норма (тры-шэсць паходаў у туалет у тыдзень);
  • высокая норма (адзін-тры паходы ў туалет у дзень);
  • дыярэя.

Потым Гібанс даведваўся, ці існуе сувязь паміж частатой какання і мікрабіёмам кішэчніка чалавека.

Выявілася, што тыя, хто часта какалі, мелі большую колькасць «добрых» бактэрый у сваім кішэчніку, чым тыя, хто хадзілі ў туалет радзей.

І наадварот — людзі, якія какалі менш за тры разы ў тыдзень, былі больш схільныя мець таксіны ў крыві, звязаныя з такімі захворваннямі як хранічнае захворванне нырак і хвароба Альцгеймера.

Гібанс лічыць, што людзі з запорамі маюць шмат шкодных таксінаў у крыві таму, што какашкі застаюцца ў іх кішэчніку доўгі час.

Каментары9

  • Answer
    27.02.2025
    Главное, всегда иметь под рукой чемоданчик!
  • WTF?
    27.02.2025
    Чакаем у беларускай газеце з карцінкамі артыкулы "Колькі літраў трэба напісяць", "Як правільна пукаць" і "Як рабіць дзяцей".
  • даведка
    27.02.2025
    Если ходить каждый день, то будешь привязан к унитазу... Правда, когда объешься свежих фруктов (яблок, арбуза) килограммами, то ежедневный стул гарантирован.

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Для ўдару па Крымскім мосце мы прымянялі толькі ўласную зброю6

Беларус паўнавартасна паабедаў у рэстаране ўсяго за 4 рублі. Дзе такое месца?3

Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС23

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць