Грамадства

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы

19 лістапада ў Мінску адбудзецца першая сустрэча спецыяльнага прадстаўніка прэм'ер-міністра Грузіі па сувязях з Расіяй Георгія Зурабашвілі і намесніка міністра замежных спраў Расіі Міхаіла Галузіна, паведаміў урад Грузіі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Як паведамляецца ў заяве грузінскага ўрада, бакі плануюць абмеркаваць пашырэнне гандлю, павелічэнне турыстычнага абмену паміж дзвюма краінамі, а таксама развіццё культурных сувязяў.

Пра прызначэнне Георгія Зурабашвілі, які ў 2024—2025 гадах займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў Грузіі, спецыяльным прадстаўніком прэм'ер-міністра Грузіі па сувязях з Расіяй, стала вядома ў канцы кастрычніка. Сярод галоўных задач новага спецпрадстаўніка — мірнае ўрэгуляванне канфлікту з Расіяй, захаванне і развіццё існых гандлёва-эканамічных сувязяў, а таксама пастаянны дыялог па гуманітарных пытаннях.

Пры гэтым дыпламатычныя адносіны паміж Грузіяй і Расіяй пасля 2008 года, калі Расія здзейсніла супраць Грузіі акт агрэсіі, а пасля афіцыйна прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, адсутнічаюць.

Цяпер грузінскія ўлады, у апошнія гады фактычна адмовіўшыся ад ідэі еўраінтэграцыі, спрабуюць аднавіць адносіны з Расіяй. Але для партыі «Грузінская мара», якая нязменна кіруе Грузіяй з 2012 года, было б ударам па рэпутацыі, каб адпаведныя перамовы адбываліся ў Расіі. Таму і ўзнік варыянт Беларусі як «нейтральнай» пляцоўкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны38

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям61

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны38

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць