Аўто22

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча

Былая кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ Святлана Ціханава распавяла ў інстаграме, як неразборлівыя злачынцы скралі іх з мужам машыну.

Святлана Ціханава. Тут і далей скрыншоты відэа ў інстаграме. Якасць палепшана з дапамогай ШІ

Святлана прадэманстравала відэа з таго месца, дзе была прыпаркаваная машына. На дарозе засталося толькі некалькі кавалкаў пластыку — імаверна, наступствы ўзлому.

«Гэтая машына была нават не на хаду. У яе сеў акумулятар і ўжо нават былі спушчаны колы», — прызнаецца Святлана.

Экс-прапагандыстка патлумачыла, што гэта была іх другая машына, не асноўная. Разам з мужам яна напісала заяву ў паліцыю. Праз суткі атрымала адказ, што аўтамабіль знайшлі. Падобна, што злодзеі хутка зразумелі, што спакусіліся на ламачча і вырашылі яго кінуць проста ля дарогі.

«У моманце я адчула сябе героем нейкага галівудскага блакбастэру, бо літаральна некалькі дзён таму ў дом галівудскага акцёра Крыса Хемсворта ў суседнім штаце ўварваліся злодзеі і ў яго скралі тры машыны. Таму Аўстралія — гэта не толькі акіян і каалы, вось уся гэта ружовая гісторыя з сацсетак. Гэта яшчэ рабаванні. Увесь час у кожнай раённай групе з'яўляюцца паведамленні, што да кагосьці ўварваліся ў дом, у кагосьці скралі машыну, у кагосьці спусцілі колы. Гэта настолькі штодзённа, што наогул нікога не здзіўляе».

Пакуль дакладную лакацыю, дзе паліцыя знайшла іх машыну, Святлана не ведае — але ўсё ж плануе забраць уласнасць. 

Святлана Ціханава 10 гадоў аддала тэлеканалу АНТ. У 2020 годзе яна скардзілася, што ад яе адвярнуліся сябры праз палітыку, але публічна апраўдвала злачынствы рэжыму. А расказваючы пра поспехі дырэкцыі, яна адзначыла інтэрв'ю Марата Маркава з Раманам Пратасевічам.

Тым не менш, Святлана з'ехала з Беларусі пры першай магчымасці: у 2022 годзе выйшла замуж за малдаваніна ў Аўстраліі і пераехала да яго ў Брысбен.

Нават кватэру ў Мінску, якой яна апраўдвала сваю немагчымасць звольніцца з АНТ пасля фальсіфікацыі выбараў, ужо даўно прадала.

Каментары2

  • Грыша
    18.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Бывший политический заключённый
    18.11.2026
    К вопросу о "они за всё ответят!?%@"

    Конечно нет.

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля19

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?8

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі1

Google зрабіла стаўку на тэхналогію, якая для здабычы электрычнасці выпарвае горныя пароды5

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў1

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля19

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць