Навука і тэхналогіі44

Беларускі стартап зрабіў расійска-беларускі перакладчык. Па якасці ён не саступае ChatGPT і мае адкрыты код

Па якасці перакладу моўная мадэль ад кампаніі Lingvanex не саступае вядучым AI-дапаможнікам. Кожны можа запусціць яго на ўласным серверы — кампанія выклала моўную мадэль у адкрыты доступ.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Mohamed Hassan/pxhere.com

Стартап Lingvanex спецыялізуецца на машынным перакладзе для кампаній. Яны прапануюць шэраг рашэнняў — напрыклад, перакладчык для буйных кампаній, які працуе на ўнутранай інфраструктуры або рашэнні для крыміналістыкі.

Нядаўна яны выклалі ў адкрыты доступ сваю моўную мадэль перакладчыка з рускай на беларускую мову — яна зусім невялікае (120 мегабайт) і працуе вельмі хутка. Пратэсціраваць якасць перакладу можна на іх сайце. 

Мы параўналі якасць перакладу на беларускую з дапамогай алгарытма BLEU (bilingual evaluation understudy) ад ChatGPT і мадэлі Lingvanex. Ва ўсіх выпадках апошняя перамагла, хоць і з адносна невялікім адрывам.

Вынікі аднаго з тэстаў мадэлі Lingvanex (злева) і ChatGPT. Скрыншот з сайта tilde.ai

Цікава і тое, што мадэль Lingvanex апублікаваная пад ліцэнзіяй MIT. Гэта значыць, кожны можа браць гэты код і выкарыстоўваць яго нават у камерцыйных прадуктах, указваючы аўтарства мадэлі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • 12345
    03.03.2025
    Чарговы праект паслухмяных акадэмікаў.
    Увёў Брюки,Кресло,Трусики. Атрымаў адказ, Штаны,Крэсла,Трусікі
    А дзе НАГАВІЦЫ,ФАТЭЛ, МАЙТОЧКІ???
    [Рэд. выдалена]
  • жэўжык
    03.03.2025
    12345, гэта толькі першыя ластаўкі. Неўзабаве з’явяцца і іншыя перакладчыкі. Ангельска/беларуская пара цікавіць болей, бо найбольш карысная дакументацыя і найбольш цікавая мастацкая літаратура створана на ангельскай мове. А пераклад на беларускую мову праз пасрэдніцтва расейскай незваротна руйнуе якасць перакладу.
  • PM
    03.03.2025
    жэўжык, Дык на сайце lingvanex ёсьць ангельска-беларуская і шмат яшчэ якіх пар.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць