У мінскім ЦУМе з’явіўся яшчэ адзін паверх. Пра гэта паведаміў дырэктар універмага Аляксей Сокал, піша Blizko.by.

Фота: Blizko.by
Ён распавёў, што ў ЦУМе правялі рэканструкцыю. Работы вяліся на цокальным паверсе. Дзякуючы рэканструкцыі папулярны сталічны ўнівермаг павялічыўся на тысячу квадратных метраў гандлёвых плошчаў.
Цяпер у краме афіцыйна шэсць паверхаў.
Дырэктар ЦУМа таксама адзначыў, што падчас рэканструкцыі была абноўлена абедзенная зала ў кавярні.
Каментары