Свет11

Віла нацысцкага злачынцы Германа Гёрынга прадаецца за 18 мільёнаў еўра

Маляўнічы ўчастак на Паўночным моры быў канфіскаваны ў яўрэяў, а яго былыя ўладальнікі знішчаныя ў Халакосце.

Былая віла Гёрынгаў на беразе Паўночнага мора. Фота: BILD

Пра гэта паведамляе выданне BILD.

Былы намеснік Гітлера набыў маляўнічы ўчастак на востраве Зюльт у 1936 годзе, як вынікае з дакументаў, якія суправаджалі здзелку, за смехатворную цану — 1 рэйхсмарку за метр, усяго за 3900 марак (прыкладна 20 тысяч еўра па сённяшніх мерках).

Зямлю ад імя Гёрынга і з яго адабрэння набыла яго другая жонка Эмі — у спадкаемцаў яўрэйскага прадпрымальніка Бернарда Гайльбруна!

На момант здзелкі сам Гайльбрун ужо даўно памёр. У сваім завяшчанні ён пакінуў участак жонцы Ірме, аднак нацысты гвалтоўна змясцілі яе ў псіхіятрычную клініку, дзе яна, відаць, была забітая ў 1940 годзе ў рамках праграмы знішчэння людзей з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі.

Яе дзеці вымушаныя былі бегчы ў Нью-Ёрк і на тэрыторыю сучаснага Ізраіля, а продаж участкаў за мізэрныя грошы афармляў адвакат Карл Гайльбрун, далёкі сваяк Ірмы. Яго самога нацысты выкралі пазней, у 1938 годзе, і яго далейшы лёс невядомы.

Таксама невядома, ці атрымалі Гайльбруны хоць нейкія грошы за зямлю ад сям'і Гёрынга. Плацежныя дакументы ў архівах адсутнічаюць, затое маецца запіс гестапа пра канфіскацыю «яўрэйскай маёмасці» і ўчастка на Паўночным моры.

Віла Гёрынгаў у першай палове XX стагоддзя. Фота: BILD

Як стваралася віла

Наняты Эмі Гёрынг архітэктар пабудаваў для будучага намесніка фюрара пляжны дом плошча 200 квадратных метраў пад назвай Min Lütten, які меў тры спальні і тры ванныя пакоі.

У 1957 годзе Эмі прадала вілу кёльнскаму прамыслоўцу доктару Паўлю Альфу. Пазней маёмасць перайшла да некалькіх членаў сям’і Біркеншток, якія ў 2019 годзе прадалі яе мультымільянераў Гансу Нольтэ за 8,7 мільёна еўра.

Сям'я Гёрынгаў на сваёй віле. Фота: BILD

Цяпер ужо сам Нольтэ выставіў вілу на продаж. У каментары BILD ён паведаміў:

«Цалкам мэбляваны і абсталяваны дом пасля капітальнага рамонту прапануецца прыкладна за 18 мільёнаў еўра. Гэта цудоўная нерухомасць, захаванне якой апраўданае як з архітэктурнага, так і з эканамічнага пункту гледжання».

Ганс Нольтэ таксама падкрэсліў гістарычнае значэнне дома:

«Гісторыя гэтага дома павінна нагадваць нам, што зло і вар'яцтва часта хаваюцца за знешне будзённым, нібыта бяскрыўдным «нармальным» суседствам. І менавіта з гэтым свет зноў вымушаны сутыкацца сёння…»

Каментары1

  • Негигин
    27.04.2025
    А почему это в ФРГ после войны не вернули имущество их законным владельцам? Ах, да, в ФРГ не было нацизма и бывшие гитлеровские чиновники не возвращались во власть )))) Сарказм.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць