Грамадства55

Стала вядома, колькі ветэранаў вайны жыве ў Мінску

У Мінску жыве больш ветэранаў «Вялікай Айчыннай вайны», чым у іншых рэгіёнах краіны, заявіла на прэс-канферэнцыі намесніца старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Вольга Васілеўская. Але іх ужо менш за тры сотні чалавек.

«У Мінску жывуць 278 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 939 асоб, якія адносяцца да катэгорыі пацярпелых ад наступстваў ВАВ», — расказала чыноўніца.

Найстарэйшаму ветэрану, ці, як выказалася Вольга Васілеўская, «працаўніцы тылу», 8 лютага споўнілася 107 гадоў. Увогуле і сярод ветэранаў-доўгажыхароў, як і па іншых катэгорыях, жанчын ужо больш, чым мужчын.

Напярэдадні Дня Перамогі ўсім ветэранам будзе з 2 па 8 мая выплачана матэрыяльная дапамога ў памеры ад 1500 да 5000 рублёў, у залежнасці ад катэгорыі. Таксама органы сацыяльнай абароны на пастаяннай аснове праводзяць абследаванне жыллёвых умоў усіх ветэранаў.

«Аналіз заявак паказвае, што, як правіла, гэта невялікія просьбы. Гэта пастаноўка на сацыяльнае абслугоўванне, наданне паслуг сацработнікаў, памочнікаў па догляду. Гэта пытанні арганізацыі святочных мерапрыемстваў альбо іх удзелу ў святочных мерапрыемствах», — сказала Васілеўская.

Каментары5

  • Менск
    16.04.2025
    Калі б прызвалі у́ 1943г у 17 год ( гэта значыць 1926 г.н.), то зараз такому ветэрану павінна быць 99 год / гэта мінімум
  • Ёсік
    16.04.2025
    Гэта пытанні арганізацыі святочных мерапрыемстваў альбо іх удзелу ў святочных мерапрыемствах», — сказала Васілеўская. Не трындзі, Вольга Васілеўская, сапраўдныя ветэраны цураюцца гэтай паказухі, бо яны ведаюць, што вайна - гэта не сьвята, а сьмерці ды разбурэньні. А вы, дуркаватыя блазаны, ледзь не шоу арганізоўваеце "Хто самы лепшы ветэран".
  • Цім
    16.04.2025
    А колькі гадоў самаму малодшаму ветэрану?

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць