Грамадства88

Віцебскія чыноўнікі забаранілі прапаганду конкурсу сачыненняў пра Леніна

Матывавана гэта тым, што аб’явы расцэньваюцца як умяшальніцтва ў навучальны працэс, што недапушчальна.

Віцебскі аблвыканкам забараніў прадстаўнікам віцебскага абласнога камітэта Беларускай партыі левых «Справядлівы cвет» развесіць ў навучальных установах аб’явы аб правядзенні сярод школьнікаў і студэнтаў конкурсу на лепшае сачыненне, прысвечанае правадыру бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі Ўладзіміру Леніну.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Мікалай Селівашка, чыноўнікі з абласнога ўпраўлення адукацыі матывавалі гэта тым, што аб’явы расцэньваюцца як умяшальніцтва ў навучальны працэс, што недапушчальна.

Паводле арганізатараў, тэматыка сачыненняў разнастайная — ад адлюстравання вобразу Леніна ў літаратуры і мастацтве да высвятлення значэння для сучаснай моладзі прамовы правадыра бальшавіцкай рэвалюцыі на трэцім з’ездзе камсамола.

Пакуль, паводле спадара Селівашкі, на конкурс пададзена толькі адна работа. Вынікі будуць падведзены пасля 20 красавіка. Галоўным прызам конкурса заяўлена падарожжа ў Санкт‑Пецярбург з абавязковым наведваннем крэйсера «Аўрора».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч расказала, як моцна яе аднойчы ўразіў Статкевіч: «Ён дакладна прадказвае новыя небяспекі»17

Паслы ЕС зацвердзілі крэдыт Украіне на 90 мільярдаў еўра і 20‑ы пакет санкцый супраць Расіі6

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА26

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»9

Вызваленыя палітвязні недалічыліся грошай ад «Байсола» — у фондзе патлумачылі, як падзялілі сабранае на зборы34

У Беларусі пачалі выпускаць новыя 7‑месныя мінівэны. Што гэта за машыны і колькі яны каштуюць?5

Дзмітрый Баскаў пашырае бізнэс пад брэндам Lepshy15

У Падмаскоўі на сметніку знайшлі цела забітага немаўляці са шматлікімі ранамі2

«Ну што, як справы?» Ноўтбук загаварыў з мінчуком, калі той ляжаў на канапе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць