Свет99

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа

У нядаўнім інтэрв'ю Fox News амерыканскі тэхнамільярдэр Ілан Маск выказаў здагадку, што можа пакінуць пасаду ў адміністрацыі Дональда Трампа ў канцы мая пасля таго, як ажыццявіць маштабнае зніжэнне дэфіцыту бюджэту ЗША на трыльён даляраў, піша Бі-бі-сі.

Ілан Маск. Фота: Getty Images

Маск зараз узначальвае Дэпартамент эфектыўнасці ўрада (DOGE).

На пытанне журналіста, ці застанецца ён на пасадзе больш за 130 дзён, дазволеных яго бягучым статусам «спецыяльнага дзяржаўнага служачага», ён адказаў:

«Думаю, за гэты перыяд мы праробім большую частку працы, неабходнай для скарачэння дэфіцыту на трыльён даляраў».

Дата заканчэння яго паўнамоцтваў мінае прыкладна 30 мая.

Ілан Маск раней заяўляў, што ўрад ЗША мае патрэбу ў радыкальных зменах. На яго думку, без гэтага «карабель пад назвай Амерыка патоне».

Прэзідэнт Трамп даручыў DOGE аптымізаваць працу ўрада (у прыватнасці, звальняючы «неэфектыўных» чыноўнікаў) і скараціць выдаткі. Маск і Трамп абяцалі, што DOGE «знішчыць бюракратыю»і» страсяне сістэму».

Дэпартамент адмяніў шматлікія ініцыятывы па разнастайнасці, справядлівасці і інклюзіўнасці (DEI) у федэральных агенцтвах. Закрыў больш за 90% грантаў агенцтва па аказанні знешняй дапамогі USAID.

Цэнтральным элементам працы Маска і яго каманды стала звальненне тысяч дзяржаўных служачых, што прывяло да шматлікіх судовых пазоваў і пратэстаў па ўсёй краіне.

Пазней Трамп абмежаваў паўнамоцтвы Маска і яго DOGE ў пытаннях звальнення дзяржслужачых

Абараняючы свой падыход, Маск сказаў Fox News: «Яны могуць назваць гэта «стральбой са сцягна» (каўбойскі стыль, калі хуткасць важней дакладнасці), але гэта не так. Гэта, зрэшты, не значыць, што мы не робім памылак».

Раней у гэтым месяцы Маск зрабіў фурор, назваўшы праграмы сацыяльнай дапамогі асноўнымі» для скарачэння выдаткаў.

Пасля гэтага DOGE настойваў на вялікіх скарачэннях сацыяльнага забеспячэння, на той падставе, што да 40% сацыяльных выплат дастаюцца ашуканцам, якія не маюць на іх права.

Працу сваёй каманды ён лічыць рэвалюцыйнай.

«Гэта — рэвалюцыя, магчыма, самая вялікая з тых часоў, як была першая рэвалюцыя. Пасля завяршэння гэтых змяненняў Амерыка будзе ў значна лепшым стане, — пракаментаваў мільярдэр. — Гэта будзе фантастычная будучыня».

Па стане на 27 сакавіка DOGE заяўляе на сваім сайце, што зэканоміла амерыканцам 130 мільярдаў даляраў.

Каментары9

  • .
    01.04.2025
    Нарабіў спраў і збег? Галоўныя наступствы будуць жа не адразу. Вось з імі хто будзе мець справу, выпраўляць сістэму, несці адказнасць?
    Нагадвае даручэнні Лукашэнкі: абы ляпнуць, а далей выканаўцы бегаюць і спрабуюць даць справаздачу пра тое, што мудрая думка кіраўніка толькі зрабіла лепш.
  • Alex
    01.04.2025
    Что точно является фантастическим в работе Маска, так это фантастическое вранье, которое переплюнуло вранье ермошиной - когда 2+2 равно даже не 5, а 130 (миллиардов).
  • Максим Дизайнер
    01.04.2025
    "Пасля гэтага DOGE настойваў на вялікіх скарачэннях сацыяльнага забеспячэння, на той падставе, што да 40% сацыяльных выплат дастаюцца ашуканцам, якія не маюць на іх права."

    Напомнило неверятных эвропейцев, "в связи с ситуацией в стране", отсидеаших по 15 суток, и сразу за бугор просить убежище.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць