Грамадства44

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі лагатып моднага брытанскага брэнда

Пракуратура лічыць, што гэты лагатып нівеліруе ў моладзі нецярпімасць да нацызму.

Прокуратура Гомельскай вобласці прызнала экстрэмісцкім лагатып брытанскага моднага брэнда BOY London.

Адзенне з лагатыпам у выглядзе арла, які трымае ў лапах літару «О», пракуроры знайшлі на маркетплэйсах. Паводле высновы ведамства, лагатып падобны да партыйнага арла НСДАП, толькі замест свастыкі ён трымае літару.

У пракуратуры прызналі, што аўтары брэнда адмаўляюць падабенства з нацысцкім сімвалам. Аднак, на думку ведамства, «выява брэнда на пастаяннай аснове падвяргаецца крытыцы з боку асобных нацыянальных груп і слаёў насельніцтва, тым самым спрыяючы ўзнікненню канфліктаў на расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай аснове, у тым ліку ў інтэрнэце».

«Знаходжанне ў свабодным абароце прадукцыі гэтай гандлёвай маркі нічым не памяншала ў насельніцтва, перш за ўсё ў падрастаючага пакалення, непераноснасць да нацызму.

Гэта спрыяла скажэнню гістарычнай памяці, паколькі ўхвалялася выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці, у тым ліку праз схаванае брэндаванне, сімволікі і атрыбутыкі арганізацый і іншых структур, якія здзейснілі злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, вайсковыя і іншыя злачынствы, устаноўленыя прыгаворам Міжнароднага ваеннага трыбунала», — гаворыцца ў заяве пракуратуры.

У выніку лагатып прызналі «экстрэмісцкім», а ўсю вопратку з ім пракуроры даручылі выняць з продажу ў Беларусі.

Брэнд BOY London заснаваў у 1976 годзе брытанскі анархіст Стэфан Рэйнар. Брэнд пачаў выпускаць правакацыйную і канфрантацыйную вопратку, якая карысталася вялікім поспехам у моладзі — перш за ўсё, нефармалаў.

Каментары4

  • даведка
    01.04.2025
    Лучше бы они запретили чёрные шевроны самой генпрокуратуры, которые ввёл Швед, а формой и цветом практически не отличаются от нацистских символов...
  • А, Швед?
    01.04.2025
    А символ Z, который ранее использовали некоторые дивизии СС, а сейчас это символ российской имперской агрессии и армии рф, они не хотят запретить?
  • бабло побеждает всё
    01.04.2025
    Чем дитяти (лукашенко и швед) ни тешились, лишь бы не плакали.
    Бурная видимость необходимости, незаменимости и остальных сти........
    Бабло из воздуха куётся.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць