Эканоміка11

Каб набраць добрай, трэба пакорпацца. Новая рэвізія бульбяной прапановы ў крамах Мінска засведчыла сумны стан

Каб набыць у сярэдзіне красавіка самую галоўную беларускую гародніну, мінчукам даводзіцца доўга корпацца ў скрынках і прыдзірліва адбіраць клубні. Як правіла, у крамах можна знайсці толькі адзін від бульбы, і нават самыя дарагія ўзоры ўраджаю 2024 года маюць не вельмі таварны «стомлены» знешні выгляд, паказала праверка выдання «Салідарнасць».

Паврдле зробленых назіранняў, пакупнікі бяруць не больш за паўтара-два кілаграмы на рукі.

Самая танная цана на бульбу ў Мінску — 1,08 рубля за кілаграм.

Па такой цане, прычым адзіны від бульбы ў агароднінным аддзеле, знайшлі ў невялікіх крамах «каля дома» — «Капеечка» і «Еўраопт», а таксама ў вялікай краме «Суседзі». Выглядае гэтая бульба не вельмі прэзентабельна — зморшчаная, у парэзах і «баразёнках».

У «Еўраопце» і «Суседзях» бульба зусім дробная, у «Капеечцы» клубні буйнейшыя.

У гіпермаркеце Green таксама прадаецца бульба па 1,08 рубля з пазнакай «Сацыяльна значны тавар». Яна выглядае значна лепш, чым, напрыклад, тая, якая прадаецца ў гэтым самым гіпермаркеце мытая і нейкая падпсаваная па 2,99 рубля за кілаграм.

У Green таксама ёсць адкалібраваная мытая бульба па 3,20 рубля за кіло, расфасаваная ў пакеты па 2,5 кілаграма, аднак купляць яе не вельмі хочацца. Фасаваная мытая бульба для запякання па 2,69 рубля за кілаграм выглядае больш «жывой».

У гіпермаркеце «Гіпа» таксама знайшлі толькі адзін від бульбы — мытую па цане 2,99 рубля за кіло. Купцам даводзіцца доўга выбіраць «дарагія» бульбіны без «вочак» і «баразёнак».

Самую прывабную для куплі бульбу знайшлі ў гандлёвым павільёне з дарагімі гароднінай і садавіной па цане 3,5 рубля за кілаграм.

Праблема з бульбай у Беларусі ўжо не першы месяц вырашаецца на ўзроўні ўрада, а часам пра яе згадвае нават Лукашэнка. 

Каментары1

  • Скотный двор
    15.04.2025
    Сацыяльна значаны тавар як на памойке. Раней такую свінням давалі.
    Гэны "председацель" дакіруецца яшчэ пабачым.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць