Блогера Бяспалава завочна асудзілі на 18 гадоў. Сума кампенсацыі зменшылася ў шмат разоў
У Генпракуратуры расказалі пра вынік завочнага судовага працэса над стваральнікам пабліка «Мая краіна Беларусь» Сяргеем Бяспалавым.

Бяспалаву інкрымінавалі наступныя артыкулы: распальванне варожасці, паклёп, масавыя беспарадкі, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады, заклікі да санкцый, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, паклёп на Лукашэнку, абраза Лукашэнкі і дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
Таксама Генпракуратура налічыла каласальны памер шкоды, якую нібыта нанёс блогер сваімі дзеяннямі — 30,9 мільёнаў рублёў.
Суд у выніку прысудзіў Сяргею Бяспалаву 18 гадоў завочнага зняволення і штраф 42 тысячы рублёў.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары