Надвор'е

Моцны вецер пашкодзіў дахі, паваліў дзясяткі дрэваў — МНС расказала пра наступствы ўчорашняй буры

4 мая праз тэрыторыю паўднёвага і цэнтральнага рэгіёна Беларусі прайшоў навальнічны фронт, які прынёс моцны вецер з парывамі да 27 м/с. У выніку пацярпелі дрэвы, будынкі, тэхніка. На шчасце, абышлося без пацярпелых.

У Калінкавіцкім раёне ў вёсках Ліпава, Вязовіца і Хомічы вецер часткова сарваў шыферныя дахі з пяці сельскагаспадарчых будынкаў. 

У вобласці зафіксавана 8 выпадкаў падзення дрэў на праезную частку дарог.

У Магілёўскай вобласці, якая асабліва моцна пацярпела ад стыхіі, зафіксаваныя значныя разбурэнні, піша МНС.

У аграгарадку Рэчкі (Магілёўскі раён) пашкоджаны дахі жылога дома і лазні.

У аграгарадку Міхалёва-1 пашкоджаны будынак для рамонту тэхнікі.

У вёсцы Прыбужжа Новае (Дрыбінскі раён) пашкоджаныя дахі зернясховішча, малочнатаварнай фермы, майстэрні, піларамы, хімсклада і цялятніка. Таксама разбіта шкленне ў трактары, камбайне і аўтобусе.

@gomelnovosti3 По Могилевской и Гомельской области 04.05 шли ливни и грозы со шквалистым ветром #беларусь #погода #беларусьновости #гомель #гомельскаяобласть #белорусы #новостибеларуси #ливень ♬ IMPACTO (Live) - RICK SOM

У Магілёўскай вобласці ратавальнікі выязджалі 14 разоў, каб прыбраць 22 паваленыя дрэвы ў Быхаўскім, Слаўгарадскім, Бабруйскім, Краснапольскім і Клічаўскім раёнах, а таксама ў горадзе Магілёве. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць