Спорт11

«Я не ведаю, якое ў Беларусі грамадзянства правільнае». Расійскі брамнік гуляў за зборную Беларусі без пашпарта

Масквіч Сяргей Бальшакоў паспеў правесці чатыры матчы за зборную Беларусі. Пры гэтым грамадзянства ён так і не атрымаў.

Сяргей Бальшакоў. Фота: ФХБ

Сяргей Бальшакоў нарадзіўся ў Маскве. У маладосці ён паспеў трохі згуляць у Канадзе, а потым вярнуўся на радзіму. Прабрацца ў галоўную расійскую лігу КХЛ яму не ўдалося, ён бадзяўся па другім па моцы чэмпіянаце ВХЛ, пакуль пяць гадоў таму не апынуўся ў Беларусі.

У мінскім «Юнацтве» ён стаў адным з найлепшых брамнікаў чэмпіянату краіны, нават атрымаў невялікі шанец у «Дынама» ў КХЛ. Потым на паўтара года ізноў з'ездзіў у Расію і вярнуўся — ужо ў жлобінскі «Металург». Заўважылі брамніка і трэнеры зборнай Беларусі: да апошняга часу ФХБ любіла натуралізаваць расіян. Яго выклікалі на пару таварыскіх турніраў і далі правесці ў форме зборнай тры матчы, у якіх прапусціў 10 шайбаў.

Але, як аказалася, беларускае грамадзянства Бальшакоў не атрымаў. Ён увогуле не ведае, «якое грамадзянства ў Беларусі правільнае», пiша Betnews.

«У мяне пашпарта няма беларускага. Я нават не ведаю, як яно правільна. Я ўжо колькі гадоў у Беларусі і не разумею, якое тут правільнае грамадзянства, якое няправільнае і як тут увогуле ў мяне гэта атрымалася.

Я хацеў атрымаць беларускі пашпарт, каб выступаць за зборную. Але мы не ўдзельнічаем ні на чэмпіянаце свету, ні на Алімпіядзе, ні на іншых міжнародных буйных турнірах. А на, так бы мовіць, маленькіх, як мне сказалі, дастаткова дазволу на жыхарства. Напрыклад, калі ў Славенію мы едзем, можна было ехаць без [беларускага] пашпарта. Ці на тур [у маі 2024-га] таксама можна было ехаць без грамадзянства», — распавёў Бальшакоў.

Брамнік жыве ў Беларусі па ДНЖ, які нядаўна падаўжаў на дзесяць гадоў. 

«Не ведаю, ці ёсць мне сэнс атрымліваць пашпарт. Калі я застануся ў экстралізе, то, вядома, камандзе было б выгадна, каб я стаў беларусам, каб не плаціць легіянерскі ўзнос. Але калі ніхто гэтага не робіць — значыць, нікому гэта не цікава», — разважае Бальшакоў.

Пры гэтым расіянін гатовы гуляць за зборную Беларусі. Але не ведае, як быць.

«За зборную заўсёды класна згуляць. Ты прадстаўляеш гонар краіны. Што можна яшчэ сказаць? Толькі я не грамадзянін Беларусі. Я рэзідэнт, але грамадзянства ў мяне няма беларускага. Таму я не разумею, што з гэтым рабіць», — адзначыў Бальшакоў.

На неафіцыйных турнірах часта не патрабуецца, каб ва ўсіх гульцоў было грамадзянства краіны, якую яны прадстаўляюць. А ад чэмпіянатаў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея ўсе беларускія зборныя адхілены з-за падтрымкі, якую аказваюць улады краіны Расіі ў вайне супраць Украіны.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    13.05.2025
    ад чэмпіянатаў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея ўсе беларускія зборныя адхілены

    Эти две сборные всё равно только между собой играют. Какая разница какой паспорт.

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай12

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Будучым перакладчыкам прапануюць вучыць англійскую і кітайскую мовы праз выступы Лукашэнкі — ёсць і адпаведныя падручнікі15

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў19

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай12

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць