Здарэнні11

Жыхар Лагойска знайшоў даляры ў фотаальбоме бабулі і зарабіў крымінальную справу

Жыхар Лагойска звярнуўся ў адзін з банкаў горада, каб абмяняць даляры. Ён прынёс дзве купюры — на 50 і 100 даляраў.

У супрацоўніка банка паўсталі сумневы ў сапраўднасці валюты, і банк паведаміў пра гэта ў міліцыю. Экспертыза пацвердзіла падазрэнні — абедзве купюры былі несапраўднымі. Аказалася, што «пяцьдзясят» — гэта пяцёрка.

Сапраўдны грашовы білет наміналам 5 даляраў быў штучна мадыфікаваны: па-над лічбай «5» наклеілі кавалачкі паперы з лікам «50», надрукаваным на звычайным прынтары. Другая купюра — «сотня» — была падробкай. Яна была выраблена не на афіцыйным прадпрыемстве, а метадам электрафатаграфічнага друку. Усе ахоўныя элементы — імітацыя.

Па словах самога мужчыны, ён знайшоў купюры ў старым фотаальбоме, які належаў яго памерлай бабулі і знаходзіўся ў вёсцы. Што яны не сапраўдныя, мужчына не падазраваў.

У дачыненні да беларуса распачатая крымінальная справа. 

Каментары1

  • YurkaDranik
    29.05.2025
    Такія падробкі хадзілі ў 90-я. Я працаваў ў камерцыйным кіоске і некалькі разоў прыносілі такія.

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі4

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі4

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць