Грамадства1515

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 28 траўня адкрылася планшэтная мультымедыйная выстава пад назвай «Краіна перамог», прымеркаваная да 80-й гадавіны Перамогі ў «Вялікай Айчыннай вайне». Яе стварылі разам з Дзяржаўным Рускім музеем, піша Reform.news.

Выстава прадстаўляе рэпрадукцыі карцін, што адлюстроўваюць розныя моманты расійскай гісторыі — ад перамог Аляксандра Неўскага і Дзмітрыя Данскога да вайны з Напалеонам і перамогі ў 1945 годзе.

У Санкт-Пецярбургу дырэктарка Рускага музея Ала Манілава заяўляла, што выстава — гэта «гімн перамогам Расіі ва ўсе часы», падкрэсліваючы ролю народу ў змаганні за Айчыну. У Мінску яе прамова была больш стрыманай: яна адзначыла, што духоўныя і культурныя каштоўнасці фармаваліся на працягу тысячагоддзя.

Аднак найбольшую ўвагу прыцягнула анатацыя на сайце беларускага музея: у рускамоўнай версіі тэкст насычаны расійскай патрыятычнай рыторыкай пра гістарычныя ахвяры, праваслаўе, змаганне з ворагамі і захаванне традыцый. У беларускай версіі такіх ідэалагічных пасылаў няма.

Таксама стала вядома, што кіраўніцтва беларускіх і расійскіх музеяў абмяркоўвае новыя сумесныя праекты на будучыню.

Каментары15

  • 1856 — пацярпела паражэнне ад Брытаніі і Францыі
    29.05.2025
    Ваенныя перамогі Маскоўскай імперыі (індустрыяльны час ):

    1856 — пацярпела паражэнне ад Брытаніі і Францыі

    1905 — пацярпела паражэнне ад Японіі

    1917 — пацярпела паражэнне ад Германіі

    1920 — пацярпела паражэнне ад Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі і ўсіх краін Балтыі
    1939 — пацярпела паражэнне ад Фінляндыі

    1969 — пацярпела паражэнне ад Кітая

    1989 — пацярпела паражэнне ад Афганістана

    1989 — пацярпела паражэнне ў халоднай вайне

    1996 — пацярпела паражэнне ад Чачні

    2022 — пацярпела паражэнне ад Украіны

    2024 — пацярпела паражэнне ў Сірыі

    Другая сусветная вайна выйграна ЗША/Брытаніяй, тым часам афіцэры Сталіна былі расстраляныя або адпраўленыя ў ГУЛАГ. Мільёны трапілі ў ГУЛАГ, у тым ліку Салжаніцын.

    Адзіныя перамогі Масквы прыпадаюць на ўварванні ў меншыя краіны:

    a) Венгрыя 1956

    b) Чэхаславакія 1968

    c) Малдова 1992

    d) Грузія 2008
  • усё дарэмна , Рэйган перамог Бальшавіцкую імпэрыю. Ён зрабіў гэта бяз стрэлу
    29.05.2025
    усё дарэмна , «Я мяркую, што прэзыдэнту ТРАМПУ варта вывучыць, як Рональд Рэйган перамог Бальшавіцкую імпэрыю. Ён зрабіў гэта бяз стрэлу, як мы ведаем, але ў яго была супэрзброя — нафта.»

    — Майкл Рэйган.

    Варта памятаць, як Рональд Рэйган зрынуў Бальшавіцкую імпэрыю — бяз стрэлу. Ягоная ключавая зброя? Нафта. Як сказаў Майкл Рэйган: "Ён зрабіў гэта бяз стрэлу, як мы ведаем, але ў яго была супэрзброя — нафта."

    сёння прэзыдэнт Трамп імкнецца зрэзаць сусьветныя цэны на нафту, асабліва на расейскую нафту Urals, патэнцыйна зьнізіўшы яе ніжэй за 30 даляраў. Высновы відавочныя: Маскоўская імпэрыя можа не перажыць ягоны тэрмін.
  • Імя
    30.05.2025
    А ў арды ўсю дарогу "бітвы за аб'едзіненіе", мы й так ведаем.

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць