Грамадства11

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

У Беларусі стартавалі судовыя працэсы над арыштаванымі па справе «Беларускага Гаюна». Іх вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» — артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса. Паглядзелі, якія тэрміны ў 2025 годзе людзі атрымлівалі па гэтым артыкуле.

Мы прааналізавалі прысуды людзей, якіх дадалі ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» у папярэднія месяцы. Уключэнне ў гэты спіс азначае, што рашэнне суда ўступіла ў сілу — звычайна гаворка ідзе пра вынік апеляцыйнага суда, які адбываецца праз 2-3 месяцы пасля суда першай інстанцыі.

Таму калі палітвязня ўключылі ў спіс «экстрэмістаў» у пачатку чэрвеня 2025 года, гэта значыць, што апеляцыйны суд у яго адбыўся ў канцы мая 2025 года, а першасны суд — прыкладна ў сакавіку 2025 года.

Мы ўлічвалі толькі людзі, якіх судзілі толькі па ч. 1 і ч. 2 артыкула 361-4 — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (магчымае пакаранне — да 4 гадоў хіміі ці ад 2 да 6 гадоў калоніі).

Усяго такіх 21 чалавек. Гэта той самы артыкул, які цяпер інкрымінуюць арыштаваным за «Гаюн».

Дакладна вядомыя прысуды толькі пяці асуджаных за «садзейнічанне».

Двое з іх атрымалі хатнюю хімію. Таццяна Васільева, маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч, атрымала два гады хатняй хіміі за інтэрв'ю медыя. Наталлі Гаўрон далі 4,5 гады хатняй хіміі і 500 базавых штрафу за дапамогу палітвязням.

Алеся Дзернакоўская і Наталля Ладуцька атрымалі па 4 гады калоніі за дапамогу палітвязням. Стачкамавец і актывіст Аляксандр Краўчук атрымаў 4,5 года пазбаўлення волі, але дакладная сутнасць яго абвінавачвання невядома.

Яшчэ тры чалавекі, якіх дадалі ў спіс, атрымалі хатнюю хімію.

13 чалавек атрымалі пазбаўленне волі або хімію з накіраваннем.

Такім чынам, найбольш распаўсюджаныя прысуды па гэтым артыкуле звязаныя з пазбаўленнем волі. Але частцы людзей шчасціць болей, і яны атрымліваюць хімію і хатнюю хімію.

Зрэшты, у такіх гучных выпадках, як са справай «Гаюна», лукашэнкаўцы маглі прыняць нейкую цэнтралізаваную інструкцыю для суддзяў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Беларус
    16.06.2025
    Выпадак з "Гаюном" - нажаль цалкам лагічнае наступства неразуменьня акупацыі краіны і ворага. Публічнага памылковага стаўленьня да злачыннага рэжыму лукашэнкі - як да "афіцыйнага беларускага боку", да войска здраднікаў і ягоных наймітаў - як да "беларускага войска", да акупацыйнага ды антыбеларускага заканадаўства - як да "нацыянальнага" і г.д. Менавіта ў гэткіх каардынатах татальнага непаразуменьня рэчаіснасьці сталася магчымым тое, што за стварэньне і бяспеку па-сутнасьці праэкта ваеннай выведкі, з сеткай выведнікаў на на акупаванай ворагам тэрыторыі займаўся... піжон-фатограф (якога насамрэч шкада). З вядомым вынікам.

    Нашыя суседзі, што таксама вельмі дзіўна, нажаль, не выправілі гэтую памылку і не знайшлі пары тысяч еўра (што проста пыл насамрэч у параўнаньні з карысьцю) на адпаведнага адмыслоўца па бяспецы для ваеннай выведкі ў ваенный час. Па той жа самай прычыне.

    І кошт гэтай недальнабачнасьці складана пераацаніць. Нават, слова "катастрофа" і блізка не перадае сутнасьці ды глыбіні.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку60

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

У Шуміліне маці сама далучыла 16‑гадовую дачку да прастытуцыі9

Прыбіральшчыцы ў школе не працягнулі кантракт — яна адсудзіла 10 заробкаў1

«Пяты год жыву ў Польшчы, і ні разу не сутыкнуўся са «спердаляй» — штодня я тут бачу іншае»33

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі18

У Празе судзяць футбольнага фаната за замах на забойства беларуса2

У Брэсце адкрылі музей зубра1

Байцы ГУР і УСУ пабіліся каля санаторыя за права на гэту тэрыторыю, 10 чалавек узялі ў закладнікі56

«Спачатку тры гадзіны мы сядзелі ў самалёце». Як беларусы пакутуюць праз рэгулярнае закрыццё аэрапорта ў Вільні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку60

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць