Грамадства22

Беларусаў папярэдзілі пра візавую пастку пры наведванні Сербіі і Чарнагорыі

Пасольства Беларусі ў Сербіі папярэдзіла грамадзян аб пагрозе трапіць у так званую візавую пастку пры выездзе з Сербіі і Чарнагорыі. Праблема тычыцца беларусаў, якія падарожнічаюць на асабістым аўтамабілі з аднаразовай шэнгенскай візай, піша Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі.

Пры транзіце праз Сербію або Чарнагорыю, калі чалавек пакідае тэрыторыю Еўрасаюза, ягоная віза аўтаматычна анулюецца. У выніку вярнуцца ў Беларусь праз тэрыторыю ЕС яму ўжо немагчыма — дарога назад праз наземныя шляхі перакрытая.

Пры гэтым іншыя варыянты, напрыклад паром з Чарнагорыі ў Турцыю, недаступныя, а атрымаць новую шэнгенскую візу на месцы немагчыма без дазволу на жыхарства. Таму адзіным рэальным спосабам вярнуцца ў Беларусь для такіх людзей робіцца авіярэйс — праз Стамбул або Маскву.

Але ў такім выпадку асабісты аўтамабіль застаецца ў краіне і патрабуе новай візы для яго вывазу — гэта дадатковыя выдаткі і складанасці.

Пасольства заклікае беларусаў уважліва планаваць свае паездкі праз Балканы і загадзя ўлічваць умовы дзеяння шэнгенскіх віз. Інфармацыю пра магчымыя рызыкі рэкамендуецца шырока распаўсюджваць праз турфірмы, СМІ і зацікаўленыя арганізацыі.

Каментары2

  • Жвір
    16.06.2025
    У каго якія праблемы. Нахалеру перціся ў ЧГ на аўто, калі арэнда аўто на месцы каштуе нейкіх 40-60 ею/суткі ?
  • Цім
    16.06.2025
    Мне здаецца, што людзі з аднаразовай шэнгенскай візай гэта добра разумеюць.

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!30

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА6

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору для свабоды выказвання26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць