Здароўе11

Інфекцыяніст расказаў, ці трэба здаваць кляшча на аналіз і колькі разоў піць доксіцыклін

Доктар-інфекцыяніст Мікіта Салавей даў адказы на «адны і тыя ж пытанні / трывогі / праблемы», што задаюць пацыенты, да якіх прысмактаўся клешч.

Фота: vecteezy.com

1. Пасля выдалення кляшча дастаткова аднаразова прыняць доксіцыклін. Прычым аднаразовы прыём дазволены не толькі дарослым, але і дзецям любога ўзросту, а таксама цяжарным (дазіроўкі для розных узроставых груп можна паглядзець тут).

Прыём доксіцыкліну на працягу 3‑5‑10‑пажыццёва дзён НЕ ПАДВЫШАЕ эфектыўнасць прафілактыкі хваробы Лайма і іншых бактэрыяльных клешчавых інфекцый, але прыводзіць да пабочных эфектаў і адмоўна ўплывае на вашу мікрабіёту. Як правіла, мікрабіёту лепш зберагчы, улічваючы, колькі антыбіётыкаў чалавек у сярэднім прымае за жыццё па розных прычынах.

2. Даследаваць падабраных кляшчоў на інфекцыі ў большасці выпадкаў БЕСКАРЫCНА. Нават калі клешч інфіцыраваны, медыкі НЕ ЛЕЧАЦЬ кляшчоў. Больш за тое, толькі невялікая частка інфіцыраваных кляшчоў перадае ўзбуджальнiкі чалавеку. Тактыка ў дачыненні да пацыента з інфіцыраваным бактэрыяльным узбуджальнікам кляшчом такая ж, як і ў дачыненні да пацыента з кляшчом НЕ інфіцыраваным па даных даследавання — усё той жа аднаразовы прыём доксіцыкліну ў першыя 72 гадзіны і назіранне за сваім самаадчуваннем і месцам укусу кляшча на працягу месяца.

Больш падрабязна глядзіце тут. 

3. Калі клешч выдалены і прыняты доксіцыклін, звяртацца да доктара не варта — магічных аналізаў, якія паказвалі б магчымую раннюю інфікацыю кляшчом, не існуе.

Першыя антыцелы ў крыві пры клешчавым энцэфаліце наогул адсутнічаюць нават пры развіцці першай фазы інфекцыі, а першыя антыцелы пры хваробе Лайма з’яўляюцца толькі праз 4— 6 тыдняў пасля з’яўлення мігруючай эрытэмы на скуры.

4. Усё, што з’яўляецца на скуры ў першыя гадзіны і нават 1—3 дні пасля ўкусу кляшча, любое агульнае недамаганне ў гэты тэрмін — гэта ДАКЛАДНА НЕ КЛЕШЧАВАЯ ІНФЕКЦЫЯ. Ёсць паняцце інкубацыйнага перыяду — часу ад трапляння ўзбуджальніка ў арганізм да першых сімптомаў. І пры клешчавых інфекцыях любога паходжання гэты інкубацыйны перыяд не меншы за тры дні. На скуры даволі хутка можа з’явіцца алергічная рэакцыя на кампаненты сліны кляшча, а агульных недамаганняў можа быць мноства, і клешч тут далёка не заўсёды вінаваты. З узростам больш карысна дадатковы раз праверыць узровень артэрыяльнага ціску (і прыняць меры пры неабходнасці), чым шукаць вінаватых сярод членістаногіх.

5. Антыклешчавы імунаглабулін у Рэспубліцы Беларусь, паводле дзеючых клінічных пратаколаў і іншых нарматыўных дакументаў, НЕ ЎЖЫВАЕЦЦА для посткантактнай прафілактыкі клешчавага энцэфаліту, бо не паказаў эфектыўнасці ў прадухіленні захворвання, згодна з многімі даследаваннямі і клінічнай практыкай.

Адзіная эфектыўная стратэгія не захварэць — гэта загадзя вакцынавацца супраць клешчавага энцэфаліту. У краіне ёсць некалькі вакцын, і па неабходнасці магчымыя паскораныя схемы вакцынацыі. 

Каментары1

  • Ukušany
    22.06.2025
    Vielmi karysna!
    NN, pabolej hetkich kvalifikavanych j darečnych paradaŭ dla nas, biełarusaŭ!

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць