Вайна1919

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну

Галоўным матывам падпісання кантракту стала перспектыва атрымаць расійскае грамадзянства.

Дэрэк і Дыяна Хафман на святкаванні Дня перамогі. Скрын відэа: HuffmanTime / YouTube

У сям’і Дэрэка і Дыяны Хафман — тры дачкі ва ўзросце 10, 11 і 12 гадоў. Па словах бацькоў, у ЗША іх турбавала распаўсюджанасць ЛГБТ-каштоўнасцяў. Менавіта гэта прымусіла іх у 2022 годзе пераехаць з Арызоны ў больш кансерватыўны Тэхас.

Аднак, як расказваў Хафман у інтэрв’ю RT, нават у Тэхасе яны не адчувалі сябе ў бяспецы. Пераломным момантам стала размова адной з дачок з аднакласніцай, якая прызналася ў нетрадыцыйнай арыентацыі. Гэта прымусіла бацькоў сур’ёзна пераасэнсаваць сваю будучыню ў ЗША.

У 2023 годзе сям’я пачала разглядаць магчымасць пераезду ў Расію. Пасля візіту ў Маскву, які стаў вырашальным, у сакавіку 2025 года Дэрэк разам з жонкай і дзецьмі пераехаў у падмаскоўную Істру, дзе пасяліўся побач з іншымі выхадцамі з ЗША.

Аднак, нягледзячы на загадзя спланаваны пераезд, ніхто з сям’і не здолеў авалодаць рускай мовай нават на базавым узроўні. У выніку дзеці не змаглі пайсці ў школу, а бацькі — знайсці працу.

Праз некалькі месяцаў пасля пераезду 45-гадовы Хафман прыняў рашэнне заключыць гадавы кантракт з Міністэрствам абароны Расіі.

Паводле Дыяны, муж доўга шукаў спосаб трапіць у армію і праходзіў сумоўі ў некалькіх установах.

У сваім відэазвароце Дэрэк расказаў, што галоўнай прычынай падпісання кантракту была магчымасць хуткага атрымання грамадзянства:

«Калі я падпішу кантракт на год і адслужу яго, я і мая сям’я атрымаем расійскае грамадзянства. Звычайна гэта займае ад пяці да шасці гадоў. Гэта доўгі шлях. Калі я падпішу кантракт, мы зможам атрымаць грамадзянства адразу. І гэта вельмі важна. Будуць ільготы. Спадзяюся, дзяўчынкі змогуць хадзіць у школу, і я змагу працаваць. (…)

Акрамя грамадзянства і грошай, для мяне вельмі важная павага, тое, што мы заслужылі сваё месца тут, у Расіі, заслужылі грамадзянства. (…) І ніхто не скажа, што мы тут чужыя».

Дэрэк Хафман ў лагеры для навабранцаў. Скрын відэа: HuffmanTime / YouTube

У адным з відэа, якое Дыяна апублікавала прыкладна месяц таму на сваім ютуб-канале, жанчына расказвала, што яе муж знаходзіўся ў лагеры для навабранцаў, дзе праходзіў вайсковую падрыхтоўку.

«Ён быў на навучанні пару тыдняў. І мы думалі, паколькі ў яго ёсць сертыфікаты зваршчыка і вялікі досвед у будаўніцтве і зварцы, яго адправяць на работу, дзе ён будзе ў бяспецы, ці, па меншай меры, не будзе ёй падвяргацца. Але, на жаль, мы не ўпэўненыя, што так будзе», — дзяліцца жанчына.

«Ён есць кожны дзень, але няшмат. Па-першае, у яго праблемы са страўнікам, па-другое, ежа сухаватая, і з напояў даступная толькі вада. Усё гэта прыводзіць да таго, што ён амаль не есць і пачынае худнець. Таму ён адначасова і крыху радуецца, і не вельмі. Бо як ні круці, цяжка трымацца, калі нармальна не ясі», — раскавае ДэАна.

Жанчына таксама тлумачыць, што людзі ў каментарах не разумеюць рэальнай сітуацыі: многія мяркуюць, што сям’я атрымала вялікую суму грошай за кантракт. Аднак, па яе словах, гэта не адпавядае рэчаіснасці.

«Насамрэч працоўныя мігранты не атрымліваюць тых грошай, пра якія піша на білбордах і плакатах паўсюль. Яны сапраўды атрымліваюць бонус. Так, атрымліваюць. Але, на жаль, гэта не той бонус, пра які вы думаеце. І на жаль, мы ўсё яшчэ маем запазычанасць за дом», — жаліцца яна на першыя рэаліі службы мужа ў расійскай арміі.

Жанчына падкрэслівае, што вельмі ўдзячная аднаму чалавеку, які зразумеў, што сям’я не атрымала абяцаных выплат, і вырашыў дапамагчы: купіў мужу добрыя боты і шмат вайсковага рыштунку.

«Дзякуючы гэтаму ён будзе больш абаронены, чым калі б карыстаўся тым, што выдаюць у войску. У яго цяпер будзе добры шлем і бронекамізэлька», — радуецца Дыяна.

У відэа, апублікаваным 15 ліпеня, яна коратка паведаміла, што з мужам пакуль усё ў парадку:

«Ён жывы і здаровы і лічыць дні, калі прыедзе ў госці».

Жанчына таксама адзначыла, што ў бліжэйшы час мае сустрэцца з адвакатам, каб пачаць афармленне дакументаў для сябе і дзяцей на часовае пражыванне і атрыманне грамадзянства.

Каментары19

  • Y
    16.07.2025
    Да уж. Про лгбт родитель почитал, а про страну куда поехал то времени не хватило. Детей действительно жаль.
  • Das Auto
    16.07.2025
    Сейчас ему бандосы из ахмат-чая такое ЛГБТ покажут, что пожалеет вообще о том что родился. Такой идиотизм только когда земелькой прикопают проходит.
  • Ваш кэп
    16.07.2025
    Какая-то лютая пропаганда.
    Интересно, у семьи есть русские корни?

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць