Свет44

З Германіі адправілі першы дэпартацыйны рэйс у Афганістан. Працяг будзе

Улады Германіі дэпартавалі ў Кабул 81 грамадзяніна Афганістана, асуджаных за цяжкія злачынствы. Самалёт ужо прызямліўся ў Афганістане. Гэта першы дэпартацыйны рэйс пры новым канцлеры Фрыдрыху Мерцы, які вядзе палітыку жорсткага абмежавання міграцыі, піша Bild.

Cярод дэпартаваных:

  • 12 чалавек, асуджаных за забойствы;
  • 17 — за сэксуальны гвалт;
  • больш за 40 — за іншыя цяжкія злачынствы з ужываннем гвалту;
  • некалькі наркатычных злачынцаў.

Агульны тэрмін зняволення для ўсіх разам перавышае 200 гадоў.

У спісе таксама фігуруе мужчына, які ў 2019 годзе разам з трыма саўдзельнікамі на працягу некалькіх гадзін гвалтаваў 14-гадовую дзяўчынку ў цэнтры для бежанцаў у Ілеркірхбергу.

Міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрынт заявіў, што гэтая дэпартацыя — частка новага жорсткага курсу ў палітыцы бяспекі, абвешчанага ў рамках кааліцыйнай дамовы. Паводле яго слоў, у Германіі няма і не будзе права на знаходжанне для злачынцаў, якія ўчынілі асабліва цяжкія злачынствы.

Добрынт адзначыў, што дэпартацыі будуць працягвацца, і для поўнага вывазу ўсіх асоб з падставай для высылкі можа спатрэбіцца як мінімум яшчэ 16 рэйсаў.

Паводле даных Цэнтральнага рэгістра іншаземцаў, па стане на 30 чэрвеня ў Германіі знаходзіліся:

  • 1710 афганцаў, якіх неабходна дэпартаваць неадкладна;
  • яшчэ 9462 афганцаў знаходзяцца ў краіне нелегальна, але пакуль маюць адтэрміноўку высылкі.

Дэпартацыю падтрымаў і міністр унутраных спраў Аўстрыі Герхард Карнер, заявіўшы:

«Еўропа нарэшце становіцца больш жорсткай і паслядоўнай. Мы мусім рашуча выдвараць злачынцаў і тых, хто ўяўляе пагрозу грамадству».

Каментары4

  • Хахаха
    18.07.2025
    Восб добра прыдумалі малайцы…. Спачаткузавозілі і мільярды расьпілоўвалі… зарас будуць вывозіць і зноў мільярды підаваць👍🏻
  • Ідыёты
    18.07.2025
    Ідыёты! 81 цяжкі павінен быў гніць ц турме ў Германіі, цяпер чакайце паўтораў.
  • Ну так
    19.07.2025
    Хутка яны будуць у РБ. Рыхтавацца да пераходу межаў ЕЗ.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць