Усяго патроху55

Макакі арганізавалі крымінальны бізнэс. Вось як яны да гэтага прыйшлі

На тэрыторыі індуісцкага храма Улувату на Балі на працягу дзесяцігоддзяў дзейнічае адна з самых незвычайных бандаў у свеце. Яна складаецца не з людзей, а з макак. Даўгахвостыя злачынцы выхопліваюць у наведвальнікаў каштоўныя рэчы і абменьваюць іх на манга і іншыя ласункі.

Обезьяна в храме Улувату, Бали, Индонезия. Monkey in Uluwatu Temple Bali Indonesia Малпа ў храме Улувату, Балі, Інданезія.
Макакі на тэрыторыі індуісцкага храма Улувату на Балі. Фота: John Crux Photography / Getty Images

Пра нечаканую групу злачынцаў, якая дзейнічае на тэрыторыі індуісцкага храма Улувату на Балі, расказала The Wall Street Journal.

Турыстаў, якія наведваюць храм, на працягу многіх гадоў тэрарызуюць макакі, якія адбіраюць у іх розныя каштоўныя рэчы. Усяго такіх «злачынцаў» каля 600 і яны лічацца святарнымі ахоўнікамі храма.

Але іх мэта — не крадзеж дзеля крадзяжу. Макакі выкарыстоўваюць скрадзенае як сродак абмену: яны чакаюць, пакуль людзі або спецыяльна навучаныя супрацоўнікі храма («паўангі») прапануюць ім садавіну ці іншыя ласункі наўзамен.

Обезьяна в храме Улувату, Бали, Индонезия. Monkey in Uluwatu Temple Bali Indonesia Малпа ў храме Улувату, Балі, Інданезія.
Макака са скрадзенымі акулярамі. Фота: jean-marc rosseels / Getty Images

Гэты феномен даследавалі біёлагі з Універсітэта Летбрыджа (Канада). Яны даведаліся, што макакі здольныя адрозніваць рэчы, якія людзі цэняць (смартфоны, акуляры, гаманцы), ад малазначных (шапкі, заколкі, сланцы). І менавіта найбольш каштоўныя прадметы часцей выкарыстоўваюцца як абменная «валюта».

У 2021 годзе навукоўцы апублікавалі артыкул, дзе назвалі такія паводзіны прыкладам «беспрэцэдэнтных эканамічных рашэнняў».

Обезьяна в храме Улувату, Бали, Индонезия. Monkey in Uluwatu Temple Bali Indonesia Малпа ў храме Улувату, Балі, Інданезія.
Макака са скрадзенымі акулярамі. Фота: Romain Piasecki / Getty Images 

Гіды часта папярэджваюць наведвальнікаў перад уваходам у храм аб небяспецы, выдаючы ім кійкі, каб адбівацца ад макак.

Як расказаў карэспандэнту выдання брытанец Джонатан Хамэ, ён таксама атрымаў кій ад гіда, але гэта не дапамагло. Пакуль мужчына любаваўся відамі, адна макака нечакана скочыла яму на спіну, сарвала сонечныя акуляры і ўзлезла з імі на дрэва. Адзін з гідаў падаў мужчыне некалькі печываў Oreo, і Хамэ працягнуў яго малпе. Тая спусцілася з дрэва, схапіла пачастунак і кінула акуляры. Праўда, яны ўжо былі пашкоджаныя.

«Я не чакаў, што гэтыя малпы будуць дзейнічаць як сапраўдная зграя, якая ўсё хапае, — сказаў ён. — Гэта было падобна да сцэны з «Олівера Твіста», — падзяліўся ўражаннямі брытанец.

У іншым выпадку амерыканка Тэйлар Этлі страціла тэлефон: малпа вырвала яго проста з яе рук і села на край бар’ера каля абрыву. Супрацоўнік храма пачаў шпурляць пакеты з садавіной — адзін, другі, трэці — пакуль малпа не выпусціла тэлефона, бо не магла ўтрымаць усе пачастункі ў лапах.

Паводле Кетута Ар'яны, які працуе «паўангам» ужо два дзесяцігоддзі, макакі займаліся такім яшчэ да пачатку масавага наплыву турыстаў. Раней яны выцягвалі ўпрыгожванні ў вернікаў, што прыходзілі на рэлігійныя абрады. Пазней, калі храм сталі наведваць турысты, некаторыя з іх кармілі макак. Калі ж храм забараніў гэта і арганізаваў рэгулярнае кармленне, макакі пачалі красці рэчы ў турыстаў.

Каардынатар працы з макакамі, Кадэк Ары Астава, сцвярджае, што храм спрабаваў змяняць рацыён і графік кармлення (ад трох да шасці разоў на дзень, з рознымі прадуктамі — кукурузай, бататам, манга), але гэта не спыніла злачыннай практыкі, што перадаецца з пакалення ў пакаленне. Здараецца, што малпы крадуць нават не з голаду, а проста дзеля гульні.

Многія турысты, страціўшы каштоўнасці, ад’язджаюць з храма, так і не ўбачыўшы агнявога танца — традыцыйнага шоу на заходзе сонца. Замест гэтага яны ўдзельнічаюць у імправізаванай драме з выкраданнем і перамовамі, дзе галоўныя ролі належаць хітрым макакам.

Обезьяна в храме Улувату, Бали, Индонезия. Monkey in Uluwatu Temple Bali Indonesia Малпа ў храме Улувату, Балі, Інданезія.
Макакі храма Улумату. Фота: Kristina Parchomchuk / Getty Images 

Каментары5

  • Хамас
    04.08.2025
    Нашы браты
  • Gorliwy Litwin
    05.08.2025
    Лукашысты да гэтага ж дадумаліся з захопам закладнікаў і арганізаваным штурмам межаў нелегаламі
  • слізь
    05.08.2025
    ., ой дзякуй. Зрабіў мой дзень! 🤣🤣🤣

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць