Культура11

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны

Установа, якая адкрыецца ў Магілёве на месцы былога клуба «Форум» на Ленінскай, з'яўляецца часткай праекта Сяргея Жукава. Пад гэтым брэндам клубы і рэстараны ўжо некалькі гадоў паспяхова працуюць у Расіі, адкрываецца такі бар і ў Мінску. 

У Магілёве караоке-бар на першым паверсе выкананы ў стылі арт-дэко — гэта канапы і крэслы з простай геаметрыяй і стрыманымі колерамі, шторы і цюль, якія ствараюць амаль хатнюю абстаноўку. На фоне цёмных сцен — крышталь люстраў і бра, якія ўжо развешаны ў памяшканні караоке-бара. Залу дэкаруюць касетамі, пласцінкамі і іншымі артэфактамі з 90-х, піша «Магілёў анлайн».

На другім паверсе — танцпляцоўка, столікі, сцэна для выканаўцаў, бар і чатыры vip-пакоі (яшчэ адна — на першым паверсе).

Асноўнае памяшканне двухузроўневае: на шырокім балконе — таксама столікі для гасцей. Фотазоны запланавалі ў холе на другім паверсе — у стылі Барбі для дзяўчат і больш нейтральная — па папулярным у 90-х серыяле «Санта Барбара». Зараз вядуцца працы па афармленні гэтых аб’ектаў.

«Віпкі» запланаваны для адпачынку кампаній: чатыры ў нейтральным афармленні, адна — у яркіх ружовых танах, прыдатная для дзявочнікаў і іншых жаночых мерапрыемстваў, хаця ніякіх строгіх крытэрыяў для гасцей, вядома ж, няма. Усюды ўстановяць новае сучаснае абсталяванне. У памяшканні клуба — сцэна з велізарным экранам гук і святло. Усё гэта дазволіць запрашаць для выступленняў самых розных артыстаў — ад беларускіх кавер-бэндаў да зорак расійскай эстрады 90-х і сучасных выканаўцаў.

У меню, якое дзейнічае для рэстаранаў і бараў у Расіі, часткова паўтораць, але, хутчэй за ўсё, яно будзе адаптавана для Беларусі і канкрэтна для Магілёва. Але самыя галоўныя «фішкі» абяцаюць захаваць.

Пры гэтым стравы, у параўнанні з іншымі ўстановамі горада, будуць каштаваць не даражэй і мець фіксаваную адну цану. 

Таннага алкаголю не будзе. Ужо цяпер дырэкцыя адзначае, што такім чынам «Рукі вверх» захавае статус культурнай і бяспечнай прасторы: моцны алкаголь абяцае быць якасным і дарагім. Піва — у межах звычайных цэннікаў для месцаў адпачынку такога ўзроўню з пастаўкамі з Еўропы.

Будзе ўнутры ўстановы дзейнічаць і свая «валюта» — жукойн. Што гэта такое і як яе атрымаць, арганізатары раскажуць пазней.

Каментары1

  • Indrid Cold
    31.07.2025
    Так так так, што у нас тут? Бар із 2010? Цікава

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі7

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя3

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»8

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі2

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі7

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць