Свет55

Еўропа ўсё больш схіляецца да дацкага падыходу ў міграцыйнай палітыцы, які раней крытыкавалі

Падыход Даніі да міграцыйнай палітыкі, які раней выклікаў шмат крытыкі, цяпер паступова атрымлівае падтрымку ў Еўрапейскім Саюзе. Як краіна, што цяпер старшынствуе ў Радзе ЕС, Данія прасоўвае сваю ідэю стварэння так званых цэнтраў вяртання — месцаў па-за межамі Еўропы, куды плануецца накіроўваць мігрантаў, якім адмовілі ў прытулку, піша Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Petros Giannakouris

Раней Капенгаген абвінавачвалі ў парушэнні правоў чалавека і міжнароднага права, але змена палітычных настрояў у Еўропе зрабіла жорсткі падыход да міграцыі больш прывабным для іншых краін.

Міністр міграцыі Даніі Корэ Дзюбвад адзначыў, што тры гады таму іхні падыход падтрымліваў толькі аўстрыйскі міністр, а цяпер колькасць прыхільнікаў вырасла. Ён падкрэсліў, што трэба дэмакратычна кантраляваць міграцыйныя патокі.

Хоць праект цяпер падтрымлівае і Еўракамісія, застаюцца нявырашанымі пытанні яго фінансавання і тэхнічнай рэалізацыі. Некаторыя праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць ініцыятыву як неэтычную і дарагую для падаткацельшчыкаў.

У адказ Капенгаген сцвярджае, што такі жорсткі падыход — адзіны спосаб утрымаць уладу ў руках прагрэсіўна-ліберальных урадаў. А з улікам свайго старшынства ў Радзе ЕС і актуальнасці тэмы міграцыі ў Брусэлі Данія мае моцныя пазіцыі для прасоўвання свайго бачання палітыкі.

Каментары5

  • Danske
    01.08.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Indrid Cold
    01.08.2025
    Можна закалабіцца са Штатамі і зрабіць такі цэнтар у Самалі
  • Charlemagne
    01.08.2025
    Столькі гадоў аматары мультікульті абзывалі расістамі, фашыстамі, нацыстамі, крайнеправымі, ультраправымі і інш. тых, якія папярэджвалі перад культурна чужой міграцыяй, каб праблема настолькі ўзрасла, што ўжо немагчыма пра яе маўчаць і ігнараваць. Тым больш, што ў Еўропе людзі ўсё больш злыя за палітыкаў, якія піхалі мультікульті, у тым ліку Мэркэль.

    Дачакаліся, што нават мэйнстрымныя медыя (і затым НН) ужо не могуць ігнараваць тэму.

Цяпер чытаюць

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»2

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»

Усе навіны →
Усе навіны

У Барселоне збіраюцца абкласці вялікімі зборамі круізных турыстаў

Беларуска не паверыла інтэрнэту і пацягнулася ў Крым33

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна2

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»2

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць