Грамадства33

«Калі правілы не задавальняюць, выберыце іншы лагер». Чыноўнікі — пра скаргі бацькоў на тое, што іх не пускаюць да дзяцей

Нядаўна мінчанка паскардзілася на строгія правілы ў дзіцячым лагеры, куды яна аддала дзіця. Бацькоў на тэрыторыю ўвогуле не пускаюць. Чыноўнікі кажуць, што ніякіх парушэнняў тут няма.

Мінчанка расказвала, што ў прыватным лагеры, куды яна аддала дзіця, увогуле няма бацькоўскіх дзён. Камунікацыя з дзецьмі для бацькоў магчымая толькі праз плот, на тэрыторыю нікога з пабочных асоб не пускаюць.

У лагеры строгія правілы тлумачаць клопатам пра дзяцей. Маўляў, пасля сустрэчы з бацькамі дзеці часта захворваюць і разносяць інфекцыю па лагеры. Мінчанка ў выніку змагла дамагчыся дазволу сустрэцца з дачкой за межамі лагера. Але асадак застаўся.

Цяпер сітуацыю пракаментавалі сталічныя чыноўнікі. Яны кажуць, што па законе кіраўніцтва аздараўленчага лагера мае права рэгуляваць наведванне выхаванцаў законнымі прадстаўнікамі і іншымі асобамі, да адмены наведванняў уключна.

У камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама нагадалі, што бацькі самі пагаджаюцца на правілы ўнутранага распарадку ў лагеры, калі заключаюць дамову і адпраўляюць туды дзяцей.

«Мамы і таты, калі заключаюць дамову аб аздараўленні дзіцяці, падпісваюць у тым ліку гэтыя правілы. І калі казаць пра публікацыю, якая ўзбудзіла пэўную колькасць бацькоў, хацелася б параіць дарослым абмяркоўваць гэтыя пытанні да таго, як сын або дачка адправяцца ў лагер. Калі арганізацыя сустрэч у канкрэтным комплексе па нейкіх прычынах здаецца бацькам нязручнай, тады неабходна выбраць іншы аздараўленчы лагер», — цытуюць чыноўнікаў «Мінск-Навіны».

У Мінгарвыканкаме лічаць, што такія абмежаванні на сустрэчы з бацькамі ўводзяцца ў інтарэсах дзяцей.

«Усе правілы, якія дарослыя могуць трактаваць як абмежаванні, на самай справе прадыктаваныя жыццём, яны прымаюцца выключна на карысць дзіцяці — з мэтай захавання здароўя.

Лагер — гэта дзіцячая выхаваўча-аздараўленчая ўстанова, у якой прадумана ўсё: ад правільнага харчавання на працягу дня да санітарна-эпідэміялагічных мер, якія замінаюць распаўсюджванню якіх-небудзь інфекцый ці захворванняў. І важна захаваць гэтыя ўмовы на працягу змены аздараўлення, каб летні адпачынак юных выхаванцаў не быў сапсаваны», — кажуць чыноўнікі.

У камітэце па адукацыі адзначылі, што за два месяцы лета ў сталічных дзіцячых лагерах не было ніводнай успышкі інфекцый або захворванняў.

Каментары3

  • Спасибо, товарищи
    04.08.2025
    мы выбираем другую страну!
  • .
    04.08.2025
    Нюанс у тым, што яны змагаюцца не з інфекцыямі, а каб не было сваёй адказнасці за тыя інфекцыі.
    Тут шкурнае важней, і яно чытаецца паміж радкоў.
    І таму яны не жадаюць шукаць кампрамісаў, каб пры гэтым "рэжыму" не парушаць правы дзяцей і бацькоў на звычайную камунікацыю.

    Калі ўжо гэты савок у галовах скончыцца...
    Ужо і няма тых цётак з СССР, зараз маладыя, але з тым жа дурноццем.
  • а
    05.08.2025
    ну ясна, хай выбіраюць людзі іншае месца, нікому ж нават у галаву не прыходзіць, каб рабіць так, каб людзям падабалася. і як толькі дзеці ў садкі і школу ходзяць, ды з бацькамі ў адной хаце жывуць, калі навокал такія страшныя інфекцыі? можа ўвогуле дзяцей ад нараджэння ў лагер адпраўляць?

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся7

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў10

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся7

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць