Грамадства77

Археолагі настойваюць, каб у Беларусі забаранілі металашукальнікі

Барацьба з чорнымі капальнікамі — адзін з прыярытэтаў дзейнасці археолагаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі «Развіццё сучаснай беларускай археалогіі» Вадзім Лакіза, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, піша sb.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: gruntovik.ru

Вадзім Лакіза адзначыў, што дзеяннямі чорных капальнікаў наносіцца сур'ёзная шкода навуцы, паколькі яны не выконваюць правілы, якія дапамагаюць зберагчы гістарычную і культурную спадчыну. Між тым алгарытм дзеянняў пры выяўленні гістарычнага артэфакта узростам больш за 120 гадоў дакладна прапісаны ў Кодэксе аб культуры і іншых нарматыўных актах.

Для захаванасці археалагічнай спадчыны Інстытутам гісторыі НАН распрацаваны план па супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню і пошуку артэфактаў. Артыкул 20.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае сур'ёзныя штрафы за незаконныя пошук і абарачэнне археалагічных артэфактаў — да 50 базавых велічынь. Магчымая таксама канфіскацыя прылад або сродкаў правапарушэння.

Фізічныя асобы і цяпер не маюць права выкарыстоўваць металадэтэктар без дазволу НАН на права правядзення археалагічных даследаванняў. Аднак пакуль гэтыя меры не прыносяць жаданага выніку.

«Працоўная група па маніторынгу сайтаў, дзе прадаюцца незаконна здабытыя археалагічныя рэдкасці, рэгулярна выяўляе такія факты. Ім даецца ацэнка, рыхтуюцца лісты для рэагавання ў адпаведныя ведамствы. Цяпер археолагі выступілі з прапановай увесці забарону на выкарыстанне фізічнымі асобамі металадэтэктараў. Такая мера можа дзейнічаць да прапрацоўкі ліцэнзавання гэтага віду дзейнасці, рэгістрацыі і прысваення нумара інструменту», — расказаў Вадзім Лакіза.

Сяргей Ліневіч, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН, лічыць, што праблема чорнага капальніцтва яшчэ і ў тым, што многія людзі не ўспрымаюць яго як нешта супрацьзаконнае, лічаць сваім хобі.

«Трэба пачынаць змагацца з гэтым са школьнай парты, каб дзеці і дарослыя разумелі, што могуць знішчыць у выніку незаконнай пошукавай дзейнасці, якія матэрыялы мы губляем», — падкрэсліў ён.

Каментары7

  • Проста жыхар
    13.08.2025
    Колькі б чаго не забаранялі, усё адно 99% металашукальшчыкаў прыязджаюць з-за ўсходняй мяжы, і, адпаведна, вывозяць туды знойдзеныя артэфакты. Але Лакіза падымаць гэтае пытанне, канешне, не будзе.
  • Шукальнік
    14.08.2025
    Сам ня гам,і другому ня дам,-кажуць у народзе на такоэ.Аркеалогі, забараніце лепш сябе...
  • Культуролаг
    14.08.2025
    Цалкам падтрымліваю! Гэта трэба было зрабіць адразу падчас гэтага буму чарнакапальніцкага яшчэ 20 гадоў таму. Колькі ўсяго страцілі, ніхто і не даведаецца ўжо. Большая частка пераплаўляецца і прадаецца, меншая - з'язджае на ўсход.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца10

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць