Грамадства44

У Мінску Даўгінаўскі тракт злучаць з праспектам Машэрава КАРТА

Працы закрануць Старавіленскі тракт і трамвайнае кальцо на ім.

Старавіленскі тракт злучыць Даўгінаўскі тракт з праспектам Машэрава. Фота: Wikimedia Commons

Пра змены ў дарожнай сетцы сталіцы ў інтэрв'ю выданню «Мінск-Навіны» расказаў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панёў. 

«Даўгінаўскі тракт працягнуць да праспекта Машэрава. Праект будзе рэалізаваны ў тры этапы: вынас трамвайных пуцей са стварэннем часовага разваротнага кольца, пашырэнне ўчастка па наяўных трамвайных пуцях, а потым ужо фінальны ўчастак — гэта само скрыжаванне вуліцы Арлоўскай з Даўгінаўскім трактам. Будзе праводзіцца знос як прыватнай забудовы, так і адміністрацыйных будынкаў», — патлумачыў Панёў.

Па словах дырэктара, праектная дакументацыя мае высокую ступень гатоўнасці. Мяркуецца, што да канца 2025 года з’явіцца яе канчатковая версія. 

Да першай і другой чаргі павінны прыступіць ужо ў верасні-кастрычніку 2025 года, а зносам і вызваленнем тэрыторыі для працягу Даўгінаўскага тракта зоймуцца ў пачатку 2026 года.

Па генплане Мінска Даўгінаўскі тракт будзе злучаны з праспектам Машэрава праз Старавіленскі тракт. Вуліца Чарвякова стане ўнутрыквартальнай дарогай. Фрагмент праект генплана 2025 года

Мяркуючы па новым генплане Мінска, вынесеным цяпер на абмеркаванне, пасажырапаток з галоўнай і фактычна адзінай магістралі на поўначы сталіцы, якая інтэнсіўна абрастае новымі жылымі раёнамі, плануюць перанакіраваць на рэканструяваны і пашыраны Старавіленскі тракт, што злучаецца з праспектам Машэрава.

Сёння працягам Даўгінаўскага тракта з’яўляецца вуліца Чарвякова, якая праходзіць праз кварталы капітальнай забудовы розных перыядаў і таму ў некаторых месцах занадта вузкая, каб быць пашыранай. Акрамя таго, яна не даходзіць да праспекта Машэрава, упіраючыся ў вуліцу Веры Харужай, што стварае праблемы для транспарту.

Каментары4

  • .
    22.08.2025
    Навину смактали ж пальца.)
  • политзек
    23.08.2025
    вы бы еще карту от руки нарисовали.
    или мышкой прямо в Paint.
  • Woodoo Cult
    28.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць