Грамадства11

Рэжысёра мінскага тэатра асудзілі за вырошчванне дома канопляў

У Мінску суд вынес прысуд 33-гадоваму рэжысёру аднаго са сталічных тэатраў, які вырошчваў у сябе дома каноплю і захоўваў марыхуану, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паведамляецца, што яшчэ ў 2022 годзе мужчына знайшоў у Хойніцкім раёне куст канопляў, сабраў насенне і лісце, высушыў іх і пачаў ужываць.

Сёлета ён вырашыў вырасціць расліны самастойна, для чаго купіў гаршкі, глебу і ўгнаенні. У выніку ў яго кватэры на вуліцы Алтайскай прараслі два кусты. Пры вобшуку ў мінчука таксама знайшлі каля 22 грамаў гатовай марыхуаны.

Абвінавачаны прызнаў віну і растлумачыў, што ўжываў каноплю нібыта «для паляпшэння здароўя». Раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Суд прызнаў яго вінаватым у незаконным абароце наркотыкаў і вырошчванні канопляў. Канчатковае пакаранне — два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд пакуль не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары1

  • Ёсік
    24.08.2025
    Дык ён жа сам ужываў, не гандляваў. Гэта лухта, што ўжываньне паляпшае ментальны стан, здароўе. Спачатку так, але потым такая лютая дэпрэсія, што можа падпіхнуць спажыўца да трагічнага кроку. Гэта дрэнна, канешне, апасьля травы з'явіцца патрэба паспрабаваць больш якасны прадукт з неабмежаваным поглядам на навакольны сьвет, ды шчэ такому вузкаму адмыслоўцу, як рэжысёр тэатра. Але, падкрэслю, ён вырошчваў для сябе.

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікім тэатры галоўную люстру апусцяць у залу. Ахвотных запрашаюць на фотасесію2

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы8

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць