Эканоміка11

Мінчук абурыўся вялізнай колькасцю людзей у фітнэс-клубе і падаў у суд

І запатрабаваў вялікую кампенсацыю.

AP Photo Mary Schwalm

Жыхар Мінска наведваў заняткі ў фітнэс-клуб па абанеменце, аднак з часам яны перасталі яму падабацца. Праблема была ў вялікай колькасці людзей у зале — адначасова іх было каля 200. Ён накіраваў адміністрацыі дзве прэтэнзіі, а калі не атрымаў адказу, звярнуўся ў суд. Падрабязнасці справы Мінск-Навінам распавяла юрыскансульт Настасся Рудак.

— У адзін з дзён ён вырашыў прачытаць дамову. Паводле дакумента, выканаўца, фітнес-клуб, абавязваўся забяспечыць належную якасць аказваемых паслуг, у тым ліку выкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў і мер бяспекі. Палічыўшы, што 200 чалавек у зале — гэта ўсё ж такі празмерна, бо камфортна карыстацца трэнажорамі і спартыўнымі снарадамі немагчыма, гараджанін накіраваў на адрас клуба пісьмовую прэтэнзію. Ён запатрабаваў бясплатнай ліквідацыі недахопаў, а таксама кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 500 рублёў, — патлумачыла Анастасія.

Каб рэгуляваць заняткі, існуюць пэўныя санітарныя нормы. Так, для гульнявых відаў спорту плошча на аднаго чалавека павінна быць не менш за 15 кв. м. Заняткі рытмічнай гімнастыкай, аэробікай, шэйпінгам, харэаграфіяй або адзінаборствамі прадугледжваюць, што кожнаму ўдзельніку выдзяляецца не менш за 6 кв. м. А для атлетычнай гімнастыкі і бодзібілдынгу мінімальная плошча павінна складаць не менш за 5 кв. м — гэта якраз датычыць трэнажорнай залы.

Па дапамогу мужчына звярнуўся ў Рэгіянальнае таварыства абароны правоў спажыўцоў. Разам яны падалі пазоў у суд.

— Адказчык з’явіўся на пасяджэнне разам з адвакатам. Апошні прадставіў разлікі, паводле якіх агульная плошча фітнес-залы, за вылікам гардэробаў, душавых, санвузлоў, падсобкі, складае звыш тысячы квадратаў. Гэта значыць, што санітарна-гігіенічныя нормы выкананы, а прэтэнзіі нашага падабароннага да вялікай колькасці людзей, што займаюцца адначасова, беспадстаўныя.

Аднак высветлілася, што наведвальнікам цэнтра не праводзяць інструктаж па правілах бяспечных паводзінаў — інфармацыя размешчана толькі на дошках аб’яў. Яшчэ адным парушэннем стала форма аплаты. Паводле закона, спажывец можа разлічвацца за паслугі як наяўнымі, так і безнаяўнымі грашыма. Клуб жа патрабаваў толькі другі варыянт.

— Суд прыйшоў да высновы, што правы спажыўца былі парушаныя, хоць і запатрабаваныя 500 рублёў кампенсацыі несуразмерныя з атрыманай маральнай шкодай. Гэта сума была паменшана да 50 рублёў.

Тым не менш, справа была выйграна: адказчыка абавязалі кампенсаваць судовыя выдаткі, дзяржаўную пошліну, выплаціць штраф і пакрыць выдаткі нашага грамадскага аб’яднання, — распавяла Настасся.

Каментары1

  • политзек
    28.08.2025
    вот бы эти все любители "законности" и "защиты своих прав" так ожесточенно и бескомпромиссно вели себя в августе 20-го!
    но бесстрашные они только там, где безопасно для своей шкурки

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»33

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха3

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»33

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць