Грамадства11

Затрыманы старшыня Паралімпійскага камітэта Алег Шэпель

Затрыманы Алег Шэпель — старшыня Нацыянальнага Паралімпійскага камітэта і кіраўнік Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ). Таксама не на волі дырэктар віцебскага прадпрыемства «Элект» Аляксандр Пілатаў. Пра гэта «Люстэрку» паведамілі дзве крыніцы.

Фота: noc.by

На працы абодвух кіраўнікоў заявілі, што тыя ў адпачынках, але не змаглі ўдакладніць, калі вернуцца. Асабісты нумар тэлефона Пілатава недаступны. На ягонай старонцы Vk.com і ў Viber-акаўнце пазначана, што ён не быў анлайн з 31 ліпеня. Пасля гэтага дня Пілатаў не згадваўся ў сацсетках БелТІЗ і ў навінах на сайце прадпрыемства. Таксама ў жніўні знік з Telegram-канала БелТІЗ і Шэпель, які раней быў там частым героем публікацый.

Журналістка «Люстэрка» звярнулася ў арганізацыю БелТІЗ, якую ўзначальвае Шэпель, на падставе запрашэння на мерапрыемства. Там сказалі, што кіраўнік знаходзіцца ў адпачынку і не можа размаўляць. Суразмоўніца таксама паведаміла, што на мерапрыемстве ў кастрычніку кіраўнік БелТІЗ «не зможа прысутнічаць», бо «будзе заняты ў гэты час па графіку». У Параалімпійскім камітэце заявілі, што Шэпель у адпачынку. Дату яго заканчэння назваць не змаглі.

«Люстэрка» таксама звярнулася на прадпрыемства «Элект», якім кіруе Аляксандр Пілатаў. Там заявілі, што дырэктар у адпачынку і ў ад'ездзе, і не змаглі сказаць, калі ён вернецца.

На думку абедзвюх крыніц, пытанні сілавікоў да Шэпеля і Пілатава маглі быць звязаныя з іх прафесійнай дзейнасцю.

Адзін з суразмоўцаў адзначыў, што працу «БелТІЗ» даўно характарызаваў высокі «карупцыйны» складнік, аднак раней пытанні «закрываліся цішком».

— Цяпер з'явіліся шалёныя расійскія грошы, а БелТІЗ ніколі не цураўся грошай, якімі б яны ні былі. Я думаю, жаданне нейкім чынам іх дзяліць перасіліла ўсе меры асцярожнасці. Тое, што цяпер адбылося, на мой погляд, — гэта зусім эканамічныя матывы. І ўжо ніякія сувязі Алега Аляксандравіча тут не спрацавалі, раз гэта адбылося, — сказала крыніца.

Суразмоўца характарызуе Шэпеля як «прыемнага і мілага Талая». Ён адзначае, што кіраўнік «БелТІЗ» «шчасліва перажыў» 2020-ы год і «прыбраў усіх непатрэбных людзей». У яго кар'еры былі неадназначныя эпізоды, але ён «заўсёды выкручваўся».

— Ён усю дарогу выплываў за кошт такіх нетрывіяльных хадоў. < … > Заўсёды прадстаўляў «БелТІЗ» дзяржаве як легітымнага, правільнага партнёра: «Мы заўсёды ўхваляем». І ён гуляў у футбол з патрэбнымі людзьмі, у патрэбны час, у патрэбным месцы.

Хто такія Шэпель і Пілатаў

Алегу Шэпелю 58 гадоў. Ён пяць разоў перамагаў на Паралімпіядах у складзе савецкай і беларускай зборных, прычым у цалкам розных дысцыплінах: пяцібор'і, скачках у даўжыню і вышыню (двойчы), бегу на 400 метраў. Чатыры разы быў бронзавым прызёрам.

З 2002 года Шэпель з'яўляецца і старшынёй Цэнтральнага праўлення Таварыства інвалідаў па зроку («БелТІЗ»). З 2003 года — гэта значыць ужо больш за 20 гадоў — былы спартсмен узначальвае паралімпійскі камітэт Беларусі.

Таксама Шэпель займаўся рэстаранным бізнэсам. Ён быў датычны да адкрыцця Мінскай установы «Ля фантана». Потым, як казаў у інтэрв'ю ў 2010 годзе, «узяліся за летнюю кавярню, зрабілі лазню, рэканструявалі гатэль — карацей, пачалі развівацца ва ўсе бакі». Шэпель — адзін з прыхільнікаў таго, што «ва ўсім вінаватая Амерыка». На Гульнях 2016 года ў Рыа прыклаў руку да скандалу. Расійская зборная тады ў поўным складзе была адхіленая ад удзелу з-за допінгу, а прадстаўнік беларускай дэлегацыі, насуперак правілам, выйшаў на цырымонію адкрыцця са сцягам краіны-суседкі. Шэпель постфактум заявіў, што гэта была не палітычная акцыя, а «жэст салідарнасці».

Аляксандр Пілатаў. Elect.by

Аляксандру Пілатаву 40 гадоў. Ён кіруе прадпрыемствам «Элект» пяць гадоў, на гэтай пасадзе ён змяніў свайго брата. Да гэтага Пілатаў працаваў на Віцебскім электратэхнічным прадпрыемстве «Святло». Па выніках 2024 года Пілатаву прысвойвалі ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» ў намінацыі «Сацыяльная сфера, сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь».

Прадпрыемства «Элект» знаходзіцца ў Віцебску і ўваходзіць у структуру грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». Там працуюць 510 чалавек (269 з іх — людзі з аслабленым зрокам). Прадпрыемства выпускае электраўстановачныя, святлотэхнічную прадукцыю, нізкавольтную і высакавольтную апаратуру і іншыя тэхнічныя вырабы.

Каментары1

  • Ёсік
    29.08.2025
    Хлусьня з часоў СССР. Ён у адпачынку, калі будзе, не ведаем.

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць