Грамадства2323

Пяць гадоў таму затрымалі Марыю Калеснікаву. Вось як у 2020-м яна выходзіла з дому ў дзень выбараў ФОТЫ

Кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі сілавікі схапілі раніцай 7 верасня 2020 года ў Мінску і паспрабавалі прымусова выдварыць з Беларусі.

Марыя Калеснікава на акцыі 6 верасня 2020 года, на наступны дзень яе затрымаюць

Аднак Марыя на мяжы з Украінай парвала свой пашпарт, вылезла праз акно аўтамабіля (з ёй везлі тады Антона Раднянкова і Івана Краўцова) і вярнулася на тэрыторыю Беларусі. Там яе зноў затрымалі.

Штаб Бабарыкі падзяліўся фота, як Марыя збіралася ў дзень выбараў 9 жніўня 2020. На стале ў яе ляжалі лісты ад Следчага камітэта і Віктара Бабарыкі, якога на той момант ужо затрымалі.

9 жніўня 2020 года. Фота тут і далей: штаб Бабарыкі

У верасні 2021 года Марыю асудзілі на 11 гадоў зняволення. Калеснікава адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі. У лістападзе 2022 года Марыю шпіталізавалі з перытанітам з-за прабадной язвы і зрабілі аперацыю.

З лютага 2023 года Марыя была ў рэжыме інкамунікада, ад яе не прыходзіла лістоў нават родным. Толькі ў лістападзе 2024 года да Калеснікавай у калонію пусцілі на спатканне бацьку — суправаджаў яго Раман Пратасевіч.

Аднак пасля гэтай сустрэчы ліставанне з Калеснікавай як след не аднавілася. Па словах Таццяны Хоміч, быў толькі адзін кароткі ліст спачатку года.

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна, якая таксама сядзела ў гомельскай калоніі, расказвала пра здароўе Калеснікавай:

«Машу ж і ў санчастку цягалі, і спрабавалі прывесці ў парадак — перад сустрэчай з бацькам яна была на ўзмоцненым харчаванні, як Сяргей Ціханоўскі. Пасля таго, як еўрапейцы ці іншыя сілы запатрабавалі яе паказаць. Яе да гэтага падрыхтавалі».

Дуліна дзялілася, што Калеснікава засталася нязломнай.

«У Калеснікавай вельмі цвёрдая пазіцыя. Яна не тое што не збіраецца пісаць прашэнне аб памілаванні, але кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў».

Каментары23

  • яна
    07.09.2025
    яна думала, што аўтазак - гэта ўсяго толькі машына
  • План В
    07.09.2025
    Filipp, план походу был качэственны
  • .
    07.09.2025
    Проста быць разумным заднім розумам.
    Тады ніхто не ведаў, што будзе. Сітуацыя была нестабільная, на яе шмат уплывалі публічныя меркаванні і ўчынкі.
    Улады тады часова лічылі, што дэпартацыі вынесуць лідараў за межы краіны і паспрыяюць стабілізацыі, пры гэтым пакінуць прастор для шматвектарных гульняў з Захадам. (Зараз, дарэчы, лёгкі водгук той тактыцы).
    Яны і доўга не ведалі, як рэагаваць на ўчынак Марыі.
    Мяркую, яна дзейнічала насуперак: раз яе наяўнасць у Беларусі не задавальняе ўлады, значыць, трэба быць тут, супраць "стабілізацыі" (ў тэрмінах улады) і для перамогі (ў нашых тэрмінах). І ўсе рызыкі, вядома, ўсведамляла.

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя14

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Выставы ўзбраення падчас вайны дакладна праводзіць нельга1

КДК атрымае права прыпыняць працу крам за завышэнне цэн і забараняць ліквідацыю бізнэсу2

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

У Бярозаўскім раёне кіроўца загінуў пасля таго, як у грузавіка лопнула кола

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

Відаць дым каля «Інтэграла» ў Мінску ФОТА11

Баранавічы па цікавасці для турыстаў значна абагналі Нясвіж. Але толькі па адным паказчыку5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя14

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць